Знайсці
07.02.2015 / 11:256РусŁacБел

Кабякоў выказаў незадаволенасць працай Еўразійскай эканамічнай камісіі

У падмаскоўных Горках на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 6 лютага прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у якасці старшыні выказаў незадаволенасць працай Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Удзельнікі пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета. Фота БелТА.

Андрэй Кабякоў усумніўся ў рэальным існаванні «тавару Еўразійскага эканамічнага саюза», а таксама запатрабаваў ад Эканамічнай камісіі разабрацца з парушальнікамі саюзных дамоўленасцяў.

«Надышоў час вызначыцца з лёсам паняцця «тавар Еўразійскага эканамічнага саюза», — заявіў Андрэй Кабякоў. — Мы ўсе, і Беларусь тут не выключэнне, пакуль празмерна асцярожна ставімся да гэтай ініцыятывы. Трэба, напэўна, ужо знаходзіць адказ на пытанне: хто ж ён такі — айчынны вытворца саюза, тавары якога мы сумеснымі намаганнямі мяркуем прасоўваць, у тым ліку і за межы ЕАЭС».

Прэм'ер заклікаў распрацаваць правілы вызначэння паходжання тавараў з ЕАЭС.

Пра тое, як на справе рэалізуецца ўзгодненая аграпрамысловы палітыка ЕАЭС, Андрэй Кабякоў папрасіў прааналізаваць Еўразійскую эканамічную камісію і да канца лютага даць справаздачу ўрадаў краін-удзельніц.

У прыватнасці, беларускага прэм'ера цікавяць прычыны, якія прывялі да ўвядзення расейскім бокам аднабаковых забаронаў і абмежаванняў.

Час таксама вызначыцца з санкцыямі ў дачыненні да той краіны, якая парушае дагаворныя абавязацельствы. Паводле Андрэя Кабякова, Эканамічная камісія павінна праводзіць маніторынг выканання бакамі прынятых у ЕАЭС рашэнняў, а таксама выпрацаваць меры адказнасці дзяржаў-членаў за іх невыкананне. Пры гэтым варта прадугледзець адказнасць самой ЕЭК за неэфектыўнае выкананне абавязкаў па правядзенні такога маніторынгу.

Неабходна, каб рашэнні, якія прымае адна з удзельніц саюза ў адносінах да трэціх краін, ўзгадняліся ў рамках ЕАЭС, заявіў Кабякоў, мабыць, намякаючы на расійскае эмбарга прадуктаў з заходніх краін: «Асобна нам трэба прааналізаваць ролю і паўнамоцтвы ў дадзеных пытаннях Еўразійскай эканамічнай камісіі».

Беларускі прэм'ер папрасіў ЕЭК таксама даць справаздачу аб працы над фарміраваннем агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў і праграмы паэтапнай лібералізацыі кабатажных перавозак. Менавіта гэтыя пытанні вастрэй за ўсё стаяць для Беларусі.

Беларускі бок таксама прапанаваў Камісіі заняцца канцэпцыяй сумесных мерапрыемстваў па развіцці экспарту.

Гаворка ідзе пра скаардынаваныя меры падтрымкі экспарту, развіццё сумесных тавараправодных сетак, выкарыстанне тавараў і паслуг дзяржаў-членаў у рамках буйных інвестыцыйных праектаў у трэціх краінах, сумесны ўдзел у выставах.

***

У 2015 годзе Беларусь старшынствуе ў інтэграцыйных органах Еўразійскага эканамічнага саюза (Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, Еўразійскі міжурадавы савет, Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі).

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930