Знайсці
04.02.2015 / 18:0931РусŁacБел

У Беларусі з'явіўся падатак на пазычаныя грошы

Плаціць падаходны падатак з 1 студзеня трэба не толькі з зарплаты, але і з пазычаных грошай. Напрыклад, у суседа або замежнага сябра.

Новаўвядзенне закране ў першую чаргу людзей, якія пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці растлумачаць, што кватэру ці машыну купілі за пазычаныя грошы. Пры гэтым пазыковая распіска можа быць аформлена хоць пяць гадоў таму.

Да такіх жа крэдытаў і пазык аднеслі даходы ад замежных арганізацый і прадпрымальнікаў. Як паведамілі ў ІМПЗ па Гродзенскай вобласці, выключэннем можа быць сітуацыя, калі ў доўг даў блізкі сваяк, апякун, папячыцель і падапечны. Дарэчы, пасля вяртання пазыкі падатак можна вярнуць. Для гэтага трэба напісаць заяву і прынесці падатковаму інспектару дакумент, які пацвердзіць вяртанне пазыкі. Новая дамова пазыкі для вяртання бягучага доўгу такім дакументам не лічыцца.

vgr.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930