Знайсці
02.02.2015 / 01:492РусŁacБел

У Маскве згарэла бібліятэка, дзе раней праходзілі беларускія мерапрыемствы

Па-мойму, менавіта туды я ўпершыню прыйшоў на беларускае грамадзкае мерапрыемства і менавіта там упершыню ў дарослым узросьце сустрэў офлайнавых беларускамоўных

У Маскве ў гэтыя выходныя гарэла бібліятэка Інстытута навуковай інфармацыі па грамадзкіх навуках (ІНІОН РАН). Увечары 1 лютага давялося праязджаць праз тое месца.

СМІ паведамлялі, што пажар патушаны, але з будынку працягваў ісьці тоўсты дым. У паветры пах не палёнае гумы і плястыка, як звычайна на пажарах, а пах чыгуначнай станцыі або вогнішча. Гарэлі кнігі.

У Бібліятэцы ІНІОН захоўваецца найбуйнейшая ў Расеі бібліятэка кнігаў на славянскіх моваў, у тым ліку на беларускай мове.

У пачатку 2000-х гадоў у гэтай бібліятэцы Маскоўская Грамада Беларускай Культуры, найстарэйшая і адзіная «незалежніцкая» арганізацыя беларускай дыяспары ў Маскве, нейкі час праводзіла свае мерапрыемствы.

Шчыра скажу - па-мойму, менавіта туды я ўпершыню прыйшоў на беларускае грамадзкае мерапрыемства і менавіта там упершыню ў дарослым узросьце сустрэў офлайнавых беларускамоўных.

Паведамляецца, што пашкоджана 15% фондаў бібліятэкі. Хтосьці мае грошы, каб падтрымліваць баявікоў у Данбасе, але ня мае грошай, каб якасна забясьпечыць супрацьпажарную абарону і захаваць унікальныя каштоўныя скарбы. Да чаго ж усё гэта прыкра.

Алесь Чайчыц, Масква

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930