Знайсці
28.01.2015 / 11:5915РусŁacБел

У бліжэйшы час украінскі «Першы нацыянальны» транслявацца ў Беларусі не будзе

president.gov.ua

22 снежня мінулага года стала вядома, што ў Беларусі да канца студзеня можа пачацца тэлевяшчанне ўкраінскага «Першага Нацыянальнага» канала. Аднак да гэтага часу беларусы могуць убачыць трансляцыю канала толькі праз спадарожнік ці інтэрнэт.

Нагадаем, 21 снежня ў час сустрэчы Лукашэнкі і ўкраінскага лідара Пятра Парашэнкі ў Кіеве была дасягнутая дамоўленасць стварыць сумесны тэлеканал дзвюх краін.

А днём пазней міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць, заявіў, што падчас перамоваў з Міністэрствам інфармацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць ў бліжэйшы час ўзгадніць і рэалізаваць усе тэхнічныя і лагістычныя задачы для запуску ўкраінскага вяшчання на тэрыторыі нашай краіны ўжо ў студзені. «Лічу, што на гэтым этапе гэтую місію эфектыўна можа ўвасобіць «Першы Нацыянальны «тэлеканал», — падкрэсліў тады міністр.

Тым не менш праз месяц ніякіх зрухаў у пытанні арганізацыі трансляцыі не назіраецца. «Наколькі нам вядома, ніякія дакументы падпісаныя не былі, адпаведна, пакуль у практычную плоскасць гэтае пытанне не перацякло», — распавялі 42.TUT.BY ў прэс-службе «Першага Нацыянальнага».

Тое ж самае мы пачулі ад прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі: «На дадзены момант у нас ніякай інфармацыі няма. Калі б было нейкае прадпісанне Міністэрства інфармацыі ці Адміністрацыі прэзідэнта, то мы б пра яго ўжо ведалі».

Начальнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў заявіў, што пакуль інфармацыі пра старт вяшчання ўкраінскага канала няма.

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера