Знайсці
22.01.2015 / 14:236РусŁacБел

ІАЦ пры Адміністрацыі прэзідэнта назваў самыя папулярныя беларускія тэлепраграмы

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пра Адміністрацыі прэзідэнта падрыхтаваў сацыялагічны даведнік, прысвечаны сітуацыі на медыярынку. Дадзеныя, як сцвярджаецца, атрыманыя ў вынікі апытанняў, але даверу ім няма праз некаторыя абсурдныя лічбы.

Напрыклад, тэлеканал НТВ (арыгінальны, расійскі) на працягу апошняга месяцы глядзелі 9,4% апытаных. Аднак гэты канал даступны ў Беларусі толькі праз спадарожнікавае тэлебачанне, якім карыстаецца па выніках гэтага ж даследавання, толькі 8,6% чалавек.

Сярод тых, хто глядзіць «Белсат», інфармацыі тэлеканала давярае толькі 41% — гэта найніжэйшы паказчык сярод усіх каналаў. А яшчэ 28% аўдыторыі нібыта не вераць «Белсату», але працягваюць яго глядзець. Ну што сказаць пра такую «сацыялогію»…

Праўдзівай выглядае інфармацыя наконт канкурэнцыі паміж дзяржаўнымі СМІ.

Рэйтынг беларускіх тэлеканалаў выглядае наступным чынам (па колькасці тых, хто глядзеў канал на працягу тыдня перад апытаннем):

1. АНТ – 60,3%

2. Беларусь-1 – 53,6%

3. НТВ-Беларусь – 50,6%

4. РТР-Беларусь – 45,3%

5. Беларусь-2 – 39,3%

6. СТВ – 24,5%

7. Беларусь-3 – 15,3%

8. Мір – 14,7%

9. Euronews – 12,9%

10. Discovery – 10,7%

11. Animal Planet – 8,9%

12. НТВ – 7,4%

13. EuroSport – 6,9%

14. Беларусь-5 – 6,8%

15. ТНТ – 6%

Асобна названыя самыя папулярныя праграмы.

На «Беларусь-1»:

1. Зона Х – 32,6%

2. Славянскі базар* (апытанне праходзіла ў дні Славянскага базара) – 14,3%

3. Форум – 6%

4. Спартыўныя праграмы – 4,8%

5. Белорусское времечко – 3,7%

На «Беларусь-2»

1. «Тэлебарометр» – 29,5%

2. Спартыўныя праграмы – 22,6%

3. Белорусская кухня – 11,5%

4. Суперинтуиция – 7,4% (расійская прадукцыя)

5. Битва экстрасенсов – 2,3% (расійская прадукцыя)

На АНТ:

1. Пусть говорят – 17,6% (расійская прадукцыя)

2. Жди меня – 10,9% (расійская прадукцыя)

3. Давай поженимся – 10,5% (расійская прадукцыя)

4. Модный приговор – 8,6% (расійская прадукцыя)

5. Жить здорово! – 7% (расійская прадукцыя)

На «РТР-Беларусь» і «НТВ-Беларусь» у лідарах спрэс, да адной, расійскія праграмы.

У катэгорыі друкаваных СМІ на першым месцы па чытанасці аказаліся прыватная «Камсамольская праўда» і дзяржаўная «Савецкая Беларусія». Іх месячны ахоп складае па 31,6% насельніцтва. І гэта пры тым, што наклад «СБ» складае каля 400 тысяч асобнікаў, а ў «Камсамолкі» – каля 50 тысяч, і толькі штотыднёвая версія друкуецца з накладам 250 тысяч.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930