Знайсці
20.01.2015 / 19:372РусŁacБел

Мінгандлю закрыла 20 крам на запраўках «Лукойла»

Мінгандлю закрыла 20 крам на аўтазаправачных станцыях ЗТАА «Лукойл Беларусь», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

Па выніках праверак крамаў, размешчаных на аўтазаправачных станцыях ЗТАА «Лукойл Беларусь», праведзеных у студзені 2015 года, Міністэрствам гандлю з 21 студзеня прыпыняецца дзейнасць 20 аб'ектаў гандлю ва ўсіх рэгіёнах краіны за грубыя парушэнні заканадаўства.

Так, рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў ажыццяўлялася ў 16 з 25 правераных крам, не выконваліся асартыментныя пералікі тавараў (па асобных крамах у Мінску да 48,9%), пакупнікам давалася няпоўная або непраўдзівая інфармацыя аб тавары, у тым ліку аб тэрмінах прыдатнасці. Акрамя таго, устаноўлены факт перавышэння рознічных цэн на антыфрыз, які карыстаецца попытам у аўтааматараў, у параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года. На навядзенне парадку Мінгандлем адведзена сем дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930