Даслаць навіну
Знайсці
20.01.2015 / 17:43 5

Нацбанк: Сітуацыя з наяўнасцю валюты ў абменіках паступова лепшае

Сітуацыя з наяўнасцю замежнай валюты ў абменных пунктах паступова паляпшаецца. Гэта вынікае з адказаў Нацбанка на пытанні СМІ, апублікаваных на сайце ведамства. 

«Цяпер прапанова валюты банкамі на наяўным сегменце рынку павялічваецца. Па меры адаптацыі банкаў да ўмоў новага механізму курсаўтварэння і замацавання станоўчых тэндэнцый на валютным і дэпазітным рынках гэтыя пытанні будуць знятыя», — адзначае Нацбанк. 

На пытанне, ці не разглядаецца ў перспектыве адыход ад рэкамендацыі па фарміраванні курсу (плюс-мінус 2% да афіцыйнага) ці пашырэнне гэтага калідора, Нацбанк адказаў: «Задавальненне любой цаной ажыятажнага попыту насельніцтва на замежную валюту неапраўданае. Таму банкі ў перыяд высокіх спекулятыўных чаканняў прадавалі валюту ў межах яе куплі». Рэкамендацыі па фарміраванні курсу плюс-мінус 2% захаваюцца, «бо яны адпавядаюць міжнароднай практыцы», сцвярджае Нацбанк. 

Трэба зазначыць, што цяпер на наяўным рынку па-ранейшаму адзначаецца дэфіцыт замежнай валюты. Большасць абменных пунктаў прадаюць толькі тую валюту, якую прыносіць насельніцтва. 

У каментары БелаПАН былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч выказаў меркаванне, што фінансавыя ўлады абмяжоўваюць продаж замежнай валюты з-за высокіх дэвальвацыйных чаканняў насельніцтва.

0
Guinness / адказаць
20.01.2015 / 19:41
-Нашаму Янку палепшала. -А што з ім? -Учора цяжка дыхаў, а сёння ўжо перастаў.
0
з толькi з абменьнiка / адказаць
20.01.2015 / 19:46
Яб сказау стабiльная ! Стабiльна няма валюты!
0
Александр / адказаць
20.01.2015 / 22:43
нет, она почти появилась и ее почти можно купить и почти истратить
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31