Даслаць навіну
Знайсці
19.01.2015 / 13:42 7

Даручэнне Лукашэнкі па аднаўленні пагалоўя свіней не выканана

Даручэнне Аляксандра Лукашэнкі па аднаўленні пагалоўя свіней да канца 2014 года не выканана. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі.

 Так, па стане на 1 студзеня 2015 года ў краіне налічвалася 2 млн. 464,1 тыс. галоў свіней, за мінулы год іх пагалоўе знізілася на 10,8%. 

Кіраўнік дзяржавы, нагадаем, патрабаваў ад урада да канца 2014 года аднавіць пагалоўе свіней на ўзроўні, які быў да ўзнікнення ў краіне АЧС (афрыканскай чумы свіней). «Што за праблема? Гэта ж не быка вырасціць, што яму трэба 18 месяцаў, гэта на працягу года можна аднавіць пагалоўе. І мы пра гэта дамовіліся», — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да членаў урада ў маі мінулага года падчас паездкі ў Смалявіцкі раён. 

Летам кіраўнікі Мінсельгасхарчу заяўлялі, што даручэнне прэзідэнта па аднаўленні пагалоўя свіней да канца года павінна быць выканана.

«Зараз у нас ёсць даручэнне прэзідэнта аднавіць пагалоўе свіней, і мы з гэтай задачай справімся. Да 2015 года мы павінны выйсці на леташняе пагалоўе свіней», — казаў у чэрвені намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін. 

Варта зазначыць, што першае сёлета пасяджэнне прэзідыума Савета міністраў было прысвечана менавіта праблемам свінагадоўчай галіны і праходзіла з удзелам новага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. «Па выніках пасяджэння Мінсельгасхарчу даручана забяспечыць штотыднёвы кантроль за выкананнем аблвыканкамамі зацверджаных планаў па аднаўленні аб'ёмаў вытворчасці свініны», — паведаміла прэс-служба ўрада. 

Успышкі АЧС былі зафіксаваныя ў Беларусі ў 2013 годзе. Барацьба ўладаў з эпідэміяй прывяла да значнага скарачэння пагалоўя жывёлы ў другой палове 2013 года. З-за недахопу свініны на ўнутраным рынку цэны на мяса значна выраслі: за 2014 год свініна на ўнутраным рынку падаражэла на 59,7%. 

Да выяўлення АЧС пагалоўе свіней у Беларусі складала 3,3 млн. галоў.

БелаПАН

0
И быстрее / адказаць
19.01.2015 / 17:11
лука шен ко, срочно разберись, жесточАйше накажи, что бы этим свиньям мало не показалось. Чем ты там занимаешься?
0
можа / адказаць
19.01.2015 / 18:11
И быстрее, з Колям фартэпьянныя эцюды развучваў.
0
чклоФФскі шурык / адказаць
20.01.2015 / 02:38
Пака сам ні пакажаш, ні зьдзелаіш, нічыво німогут! Пасьледні раз аб'ясьняю: падходзіш к сьвінне, і как з жэншчынай, тоість з даяркай... І фсё! І ні ачкуйце! Я так сто раз дзелал!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31