Даслаць навіну
Знайсці
19.01.2015 / 12:24 2

Планы «Газпрома» не мяняюцца: офіс і развязку ў Мінску будуць будаваць

Магчымая ліквідацыя прадстаўніцтва ААТ «Газпром» у Мінску не адаб'ецца на дзейнасці «Газпром трансгаз Беларусь», заяўляюць у беларускім прадстаўніцтве расійскага канцэрна.

Паведамленне аб планах Рады дырэктараў расійскага канцэрна разгледзець пытанне аб ліквідацыі прадстаўніцтва «Газпрама» у Мінску выклікала шырокі грамадскі рэзананс: у беларускай сталіцы кампанія фінансуе будаўніцтва аўтамабільнай развязкі каля свайго будучага офіса, мінчане занепакоіліся лёсам будоўлі.

«Прадстаўніцтва ў Мінску — гэта паралельная структура. Мы з ёй сутыкаемся толькі ў Назіральнай радзе. Прадстаўніцтва глядзіць за ходам выканання абавязацельстваў даччынымі структурамі расейскай кампаніі», — патлумачыла ў інтэрв'ю Sputnik крыніца ў ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», якое з'яўляецца стопрацэнтным даччыным прадпрыемствам «Газпрома».

Паводле яго слоў, рашэнне Рады дырэктараў расійскага канцэрна не адаб'ецца на дзейнасці «Газпром трансгаз Беларусь» і іншых планах кампаніі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на планах па будаўніцтве офіснага будынка і аўтамабільнай развязкі на праспекце Незалежнасці ў беларускай сталіцы.

Суразмоўца выказаў здагадку, што рашэнне аб ліквідацыі мінскага прадстаўніцтва звязана з адміністрацыйнымі працэдурамі і ліквідацыяй дублюючых структур у сістэме «Газпрома».

0
а то! / адказаць
19.01.2015 / 12:56
Брехнилово! Строить будут как отель Кемпински. Значит, вечно. Это тявкнули, лишь бы сбить градус недовольства. Договоренности по финансам нет даже на развязку. А Газпром в долгах как в шелках, по финотчетам рашки. См. комментарий к этим отчетам Бориса Немцова
0
Лявон / адказаць
21.01.2015 / 01:00
Разбурыли такую аутастанцыю,шкада.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31