Знайсці
16.01.2015 / 12:004РусŁacБел

Лукашэнка арыентаваў Нацбанк «на зніжэнне інфляцыі»

Аляксандр Лукашэнка арыентуе Нацыянальны банк на зніжэнне інфляцыі і прыняцце мер па павышэнні даверу насельніцтва і прадпрыемстваў да нацыянальнай валюты.

Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі савета рэспублікі нацыянальнага сходу пры прадстаўленні на пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пэўныя крокі ўжо зробленыя. «У далейшым рашэнні Нацыянальнага банка павінны быць больш зразумелымі і прадказальнымі для бізнесу і насельніцтва», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах стаіць задача забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё эканомікі. Паводле яго слоў, важная роля ў гэтым належыць Нацыянальнаму банку і банкаўскай сістэме.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031