Знайсці
16.01.2015 / 11:57РусŁacБел

Мінэканомікі і Мінгандлю патлумачылі новыя прынцыпы фарміравання цэн

Міністэрствы гандлю і эканомікі рэкамендавалі новыя правілы фарміравання цэн, паведаміла прэс-служба Мінгандлю.

Пры фарміраванні адпускных цэн:

— адпускная цана можа быць павялічаная вытворцам на велічыню змянення кошту імпартных сыравіны і матэрыялаў, якія паходзяць з трэціх краін, што не ўваходзяць у ЕАЭС, і паступілі пасля 18 снежня 2014 года, з улікам яе долі ў адпускной цане. Пры гэтым павелічэнне цэн на сыравіну і матэрыялы айчыннага паходжання, а таксама з краін Еўразійскага эканамічнага саюза не дапускаецца; 

— кошт імпартных сыравіны і матэрыялаў, якія паходзяць з трэціх краін, не можа быць павялічаны больш чым на працэнт змянення курсу беларускага рубля да курсу валюты дагавора на дату пастаноўкі на ўлік, паменшанага на 5%. Пры гэтым планавы ўзровень рэнтабельнасці не можа перавышаць фактычны ўзровень рэнтабельнасці па арганізацыі за студзень—верасень 2014 года па гэтым відзе дзейнасці; 

- на імпартаваныя тавары, набытыя пасля 18 снежня 2014 года, дапускаецца павелічэнне адпускной цаны не больш чым на працэнт змянення курсу беларускага рубля да курсу валюты дагавора на дату пастаноўкі на ўлік, паменшанага на 5%, пры ўжыванні рэнтабельнасці продажу не больш чым на 3%. 

Пры разліку цэн рэалізацыі суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль таварамі, набытымі на тэрыторыі рэспублікі, і разліку рознічных цэн суб'ектамі гаспадарання, што ажыццяўляюць рознічны гандаль: 

- ужыванне гандлёвых (аптовых) надбавак па пэўных відах тавараў дапускаецца ў памерах, якія не перавышаюць ужытыя па стане на (да) 18 снежня 2014 года (без уліку праведзеных у снежні 2014 года акцыйных мерапрыемстваў), пры ўжыванні рэнтабельнасці продажу не больш чым на 3%; 

- рэалізацыя плодаагародніннай прадукцыі са стабілізацыйных фондаў дапускаецца па рознічных цэнах (адпускных цэнах з улікам гандлёвай надбаўкі), устаноўленых рашэннямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама на снежань 2014 года. 

Як пракаментавалі ў Мінгандлю, гэтыя рэкамендацыі выпрацаваныя «ў межах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада Беларусі па недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн і забеспячэнні спажывецкага рынку неабходным асартыментам тавараў, а таксама з улікам даручэння прэм'ер-міністра ў межах дадзеных паўнамоцтваў Міністэрству гандлю і Міністэрству эканомікі».

«Пры выкананні суб'ектамі гаспадарання рэкамендаваных правіл фарміравання (вызначэння) цэн да гэтых суб'ектаў не будуць ужывацца меры адказнасці, прадугледжаныя пастановай Савета міністраў № 1207 ад 19 снежня 2014 года», — зазначылі ў ведамствах. 

«Калі мы дзесьці ўручную пачалі штосьці рэгуляваць, дык знайдзіце час пагаварыць з бізнесменамі, асабліва гэта датычыцца гандлю, каб яны вам расказалі, дзе якія праблемы, і ў вас ёсць усе паўнамоцтвы для таго, каб там пасунуцца», — заявіў 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў парламенце. «Хоць я тут не бачу таксама ніякіх праблем, — сказаў ён. — Прымаючы гэтае рашэнне, я першым чынам меў на ўвазе тое, што ў нас несувымерна з мінулымі крызісамі таннейшыя рэсурсы. Таму нічога страшнага няма, калі мы пратрымаемся на гэтым узроўні цэн. Мы іх не паніжаем, але, можа, дзесьці і ўручную прыйдзецца іх адрэгуляваць на асобныя групы тавараў. У гэтым няма ніякага страху». 

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930