Знайсці
16.01.2015 / 09:14РусŁacБел

Bank of America прагназуе падзенне цэнаў на нафту да 31 даляра

Bank of America Merrill Lynch прагназуе падзенне цэнаў на нафту Brent да 31 даляраў за барэль да канца першага квартала за кошт павышэння сусветных запасаў. Аб гэтым піша Reuters.

«Па-першае, кантанга на рынку Brent дасягае маштабаў, нябачаных з 2009 года. Гэта азначае, што запасы ва ўсім свеце вельмі хутка растуць», — гаворыцца ў справаздачы банка.

На думку аналітыкаў банка, запасы нафты ў краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў другім квартале дасягнуць 2,83 мільярда барэляў.

Цана амерыканскага эталона WTI, на думку аналітыкаў, да канца першага квартала знізіцца да 32 даляраў за барэль.

У той жа час банк прагназуе вяртанне цэнаў на адносна вышэйшы ўзровень да канца года.

Па іх прагнозах, сярэднегадавая цана Brent складзе 52 даляра ў 2015 годзе і 58 даляраў у 2016 годзе, а WTI — 50 даляраў і 57 даляраў, адпаведна. Да гэтага Bank of America прагназаваў цану Brent у 2015 годзе 77 долараў, а WTI — 72 долары. Таму вартасць такіх прагнозаў заўжды адносная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930