Даслаць навіну
Знайсці
15.01.2015 / 20:04 7

Мінфін: У Беларусі сёння няма падаткаў, якія варта было б адмяняць

У Беларусі сёння няма падаткаў, якія варта было б адмяняць. Такое меркаванне ў ходзе анлайн-канферэнцыі «Напрамкі падатковай палітыкі ў Беларусі ў 2015 годзе» на сайце БелТА выказаў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.

«Цяпер падатковая рэформа завершана. У нас няма шкодных падаткаў для эканомікі, якія трэба адмяняць. Да 2010 года быў падатак з продажаў, які дубліраваў ПДВ, былі адлічэнні з выручкі ў сельгасфонд, дарожны фонд. Мы з поспехам ад іх адмовіліся, таму сёння склад падаткаў можна лічыць аптымальным», — сказаў намеснік кіраўніка ведамства.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі даходы бюджэту фарміруюць 5-7 асноўных падаткаў. Пры гэтым плацельшчыкі павінны выплачваць іх не ў кожным выпадку, інакш кажучы, напрыклад, ПДВ і падатак на прыбытак датычыцца ажыццяўлення бягучай дзейнасці, а акцызы — толькі тых прадпрыемстваў, якія вырабляюць і рэалізуюць падакцызныя тавары. Акрамя таго, па падатках, якія прымяняюцца ў Беларусі, даволі ліберальныя тэрміны выплаты — практычна па ўсіх яны штоквартальныя.

Дзмітрый Кійко канстатаваў: «Гаварыць аб тым, што нам неабходна адмяніць нейкі падатак, у прынцыпе, няма падстаў». Сведчаннем таго з'яўляецца паспяховы рух краіны ў рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business.

«У нас колькасць падатковых выплат у год — 7, што значна ніжэй нават за развітыя краіны», — сказаў намеснік міністра. Хоць рашэнняў аб скарачэнні колькасці падаткаў у Беларусі прымаць не трэба, адзначыў намеснік міністра, не выключаецца магчымасць удасканаліць адміністраванне механізмаў спагнання кожнага падатку. «Напрыклад, у рамках экалагічнага магчыма далейшае скарачэнне аб'ектаў падаткаабкладання, як і ў рамках іншых падаткаў», — рэзюмаваў Дзмітрый Кійко.

0
Абдрукоўка / адказаць
16.01.2015 / 00:07
У назьве відавочная памылка. Мелася на ўвазе: "У Беларусі сёння няма падатку, які НЕ варта было б адмяніць". Толькі 5/10, усіх карупцыянэраў, дазваляльшчыкаў і кантралёраў на нары, а іншых чыноўнікаў на вуліцу. Няхай мазгамі сабе зарабляць вучацца, а ня задніцай у мяккім крэсле.
0
bacya3 / адказаць
16.01.2015 / 08:00
кейстут, так тем более:что я там наотчисляю с мизерной зарплаты?!пусть экспортная выручка идет не на закупку кормов для свиней чижа,а еа пенсии.на один год отмена фсзн-людям вздохнуть
0
Пытаннечка / адказаць
16.01.2015 / 09:46
А падатак на абъяднанне з збанкуртаванай Расіяй?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31