Знайсці
14.01.2015 / 20:444РусŁacБел

У Мінску забаранілі «Джынсавы фэст»

Міністэрства гандлю выявіла і забараніла да распаўсюду неналежную вонкавую рэкламу нібыта выставы-кірмашу «Джынсавы фэст».

«У Мінску на будынку ДК МТЗ па вуліцы Даўгабродская, 24 размяшчалася вонкавая рэклама «Выстава-кірмаш з 13 па 18 студзеня. Джынсавы фэст». Разам з тым, па дамове, заключанай арганізатарам гэтага мерапрыемства (адначасова з'яўляюцца рэкламадаўцам неналежнай рэкламы), у ДК МТЗ ажыццяўляўся выязны гандаль», — адзначылі ў Мінгандлі.

Такім чынам, гэта рэклама з'яўляецца несумленнай, бо парушае патрабаванні п. 1 арт. 26 Закона Беларусі ад 10 мая 2007 года «Аб рэкламе», згодна з якім несумленнай з'яўляецца рэклама, якая ўтрымлівае хлуслівыя і іншыя недакладныя звесткі аб тавары (прадукцыі, працы, паслугі), відзе дзейнасці рэкламадаўца, распаўсюд якіх можа прывесці да парушэння або парушае правы і ахоўваемыя законам інтарэсы арганізацыі або грамадзяніна, растлумачылі ў ведамстве. Акрамя таго, гэтая вонкавая рэклама не была ўзгоднена рэкламадаўцам з Мінскім гарвыканкамам.

У выніку рэкламадаўцу вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэння заканадаўства аб рэкламе. Акрамя таго, вядзецца праца па прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 12.15 КоАП Беларусі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера