Знайсці
31.12.2007 / 17:281РусŁacБел

Вынікі году наўскід

Зараз усе падводзяць вынікі году… Выдзяляюць нейкія самыя значныя падзеі года. Складаюць нават сьпісы, але ў такіх сьпісах можна заблукаць, так і не пабачыўшы за дрэвамі лесу.

Зараз усе падводзяць вынікі году… На рэлігійных сайтах таксама. Выдзяляюць нейкія самыя значныя падзеі года. Складаюць нават сьпісы, але ў такіх сьпісах можна заблукаць, так і не пабачыўшы за дрэвамі лесу.

Зразумела, патрэбная і дакладная падрабязная інфармацыя. А вось калі проста, што было такое самае значнае ў рэлігійным жыцьці Беларусі? Чаму нас навучыў мінулы год і што даў? Якія пэрспэктывы нам адкрываюцца ў сувязі з гэтым у наступным годзе?

Ня буду вельмі арыгінальным, калі скажу, што галоўная падзея – гэта вяртаньне ў Беларусь каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Гэтая падзея ўжо значна паўплывала на рэлігійнае жыцьцё. І, думаю, актывізацыя Каталіцкай царквы будзе тычыцца ня толькі яе непасрэдна. Думаю, што і праваслаўныя, якія б яны кансэрватыўныя не былі, адкажуць чымсьці на каталіцкі заклік. І не абавязкова толькі па меркаваньнях “канкурэнцыі”, а таксама проста па факту агульнага ажыўленьня рэлігійнага жыцьця.

Другая падзея, а дакладней цэлая група падзеяў – гэта пашырэньне і кансалідацыя праваахоўных сілаў супраць дыскрымінацыйнага беларускага заканадаўства ў галіне рэлігіі. Нельга казаць, што так ужо шмат тут дасягнулі, але пытаньне падымалася часьцей, чым у мінулыя гады, было нават некалькі сэмінараў і сустрэч. Актыўна і даволі пасьпяхова зьбіраліся подпісы за перагляд закону аб свабодзе сумленьня. Праўда ініцыятарамі гэтых спраў выступала, як правіла, паўнаэвангельская царква “Новае Жыцьцё”, якую непасрэдна закрануў закон. Гэта, канешне, значны мінус. І таму разам з добрым нэгатыўны вынік – зусім мала ў нас хрысьціянскай і агульнаграмадзянскай салідарнасьці па рэлігійных пытаньнях. Ня толькі, зразумела, па рэлігійных – проста пра іх зараз гаворка.

Салідарнасьць жыцьцёва патрэбная, бо, як паказалі некаторыя падзеі года, стратэгія “мая хата з краю” не заўсёды дае эфэкт. Сярод незвычайных падзей мінулага года ёсьць і такая, як замах з боку КДБ на дзейнасьць праваслаўнага брацтва веруючых, пры чым Маскоўскага Патрыярхату. Хаця гэтае брацтва і неафіцыйная арганізацыя, і можа не абышлося тут без ініцыятывы з боку эпархіяльнага кіраўніцтва, усё ж гэта паказвае, што чакаць можна чаго заўгодна і ў якім заўгодна напрамку.

І яшчэ адзін вынік. Нават “Новае жыцьцё” ў нейкі момант купілася на “добрага дзядзю” чыноўніка. Быў нейкі пэрыяд, калі дзяржава пачала заігрываць з рэлігійнымі арганізацыямі. Каталікам паабяцалі канкардат, пратэстантам вырашэньне юрыдычных цяжкасьцяў з малебнымі памяшканьнямі. Але ўсё гэта, здаецца, было ўсяго толькі часткай агульнага пляну па адурачваньню Захаду. Гэта пераканала толькі ў адным – правы трэба патрабаваць, а не прасіць. Тым больш у дачыненьні да дыктатуры, якая разумее і паважае толькі сілу.

Аляксандар Шрамко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера