Знайсці
17.12.2014 / 12:1110РусŁacБел

Мітрапаліт Павел будзе ставіць пытанне пра самакіраванасць БПЦ, епархіяльны сход сустрэў ягоную заяву авацыяй

Па ўсёй бачнасці, мы стаім на парозе новай эпохі ў гісторыі беларускага праваслаўя.

15 снежня ў Мінску прайшоў чарговы Мінскі епархіяльны сход ці інакш — Сход духавенства Мінскай мітраполіі, — што, у прынцыпе не адно і тое ж, хоць па літары статута можа і супадаць. Цяжка сказаць, праўда, наколькі слова «чарговае» дастасавальна да падзеі, якая пры папярэднім мітрапаліце адбывалася, зараз ужо насуперак статуту, не часцей чым раз у дзесяцігоддзе. А тут яшчэ і падкаціла хваля кадравых пераменаў у царкоўным кіраўніцтве. Так што пакуль для нас гэта не руціна, а нешта эпахальнае. І, як ўбачым далей, нездарма.

Нездарма было ўжо тое, што прымеркавана яно было да такіх юбілеяў, як 25-годдзе стварэнне Беларускага Экзархата і 30-годдзе ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых.

Ужо чыста знешне сход не быў падобны на ўсе папярэднія. Мала таго, што новы архірэй, дык яшчэ і не адзіны архірэй.

Патрыяршая стратэгія драбнення дыяцэзій кранула, нарэшце, і Беларусі: Мітрапаліт Павел адважыўся на адпаведныя рэформы менш, чым праз год пасля прызначэння. Уласна Мінская дыяцэзія, якая ўключала раней Мінск і Мінскую вобласць, звузілася да Мінска і Мінскага раёна, усю ж астатнюю частку падзялілі паміж сабой новыя тры епархіі. Тое, што было раней Мінскай епархіяй, стала называцца мітраполіяй, і духавенства ўсёй гэтай мітраполіі перш, чым раз'ехацца па асобных дыяцэзіяльным кватэрах сабралася ў апошні раз разам. Зрэшты, у канцы сходу прагучалі здагадкі, што, можа, і не ў апошні раз - будзем сябраваць сем'ямі.

Сход ішоў па звычайным сцэнары: даклад, выступленні, адказы на пытанні …

І хоць ужо даклад мітрапаліта утрымліваў у сабе шмат новага і цікавага, самае цікавае адбылося далей, прычым неяк павольна, як быццам выпадкова.

Ужо канчаючы адказы на пытанні, якія паступілі з месцаў, мітрапаліт папрасіў «яшчэ пяць хвілін», каб адказаць яшчэ «на два пытаннечкі». І раптам у адным з «пытаннечкаў» праславутае «разузбуйненне» дыяцэзій нечакана паўстала «формай эфектыўнага кіравання, калі Беларускі Экзархат прыйдзе да самакіравання па прыкладзе Украіны, Эстоніі і т. Д». Але гэтыя самі па сабе незвычайныя словы, як аказалася, сталі толькі падставай для эпахальнай заявы мітрапаліта:

«Смотрите – в Эстонии два епископа – самоуправляемая церковь, в Латвии два епископа – самоуправляемая, в Молдове пять епископов – самоуправляемая, у нас 16 епископов – мы не самоуправляемая. Где-то даже обидно становится. Так что я буду, наверное, подымать этот вопрос. Даже не знаю, какая будет реакция и решение, но поскольку мы…»

І нават тут словы мітрапаліта літаральна патанулі ў авацыях. Калі апладысменты сціхлі, мітрапаліт Павел яшчэ больш упэўнена працягнуў:

«Спасибо за поддержку… Двадцать лет назад меня это не задевало, сегодня меня это задевает, потому что здесь уже честь Белорусской Православной Церкви (зноў апладысменты) Сегодня Русская Православная Церковь, которая находится территориально в границах Российской Федерации это, сами понимаете, мощная церковь, Украинская Православная Церковь тоже мощная церковь, а третья-то идет – Белорусская! Поэтому, конечно, если с вашей стороны будет поддержка, вопрос этот будем подымать, если с вашей стороны будут направлены еще и пожелания и письма, тогда будем обсуждать, тогда будем выносить этот вопрос на решение Синода. Я сторонник того, чтобы Белорусская Православная Церковь была мощная крепкая, но, как вы сами понимаете, здесь никто из нас не собирается выходить из-под омофора Русской Православной Церкви, ни в коем случае… У нас был патриарх, есть патриарх, поэтому давайте жить в тех условиях, исполняя дух и традиции нашей церкви. Но некоторые моменты будем все равно продвигать…»

Далей — больш. Выпадковая, здавалася б, рэмарка мітрапаліта, горача падтрыманая сходам, не прайшла пустым гукам, але знайшла адлюстраванне ў выніковым дакуменце сходу адным з яго пунктаў:

Просить Высокопреосвященнейшего митрополита Павла поставить перед Синодом Белорусской Православной Церкви вопрос о возможности предоставления Белорусской Православной Церкви статуса самоуправляемой церкви в составе Русской Православной Церкви.

У завяршэнне мітрапаліт Павел зноў пракаментаваў пажаданне падняць гэтае пытанне, «поскольку он действительно волнует многих, это не мой вопрос, не только моя озабоченность, а очень многих людей – и священников, и мирян, и руководителей государственных структур. Ну, вы знаете, здесь, видимо, проявляется такое вот щепетильное чувство, внутренне такое чувство достоинства нашей церкви, нашего государства: соседи получили такой самоуправляемый статус, а мы, церковь большая, нет. То есть это не попытка какая-то узурпировать власть, себе что-то перехватить, нет, это достойное стремление занять достойное место в иерархии нашей церкви».

Магчыма, кагосьці збянтэжыць, што ў выніковым дакуменце мяркуецца ставіць пытанне перад Сінодам БПЦ, а не адразу перад тым органам, хто кампетэнтны яго вырашаць — Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы. Сутнасць у тым, што мітрапаліт Павел можа, вядома, абвясціць і абмеркаваць гэтае пытанне на Сінодзе РПЦ, што ён, па яго словах, і збіраецца рабіць, але ўстаўная працэдура патрабуе такое пытанне ставіць афіцыйна ад імя Сінода Беларускай Царквы, таму спачатку павінна быць яго згода і пастанову. Пры гэтым ёсць і пэўная працэдурная складанасць. Усе рашэнні і пастановы Сінода БПЦ ўступаюць у сілу толькі пасля зацвярджэння іх Сінодам РПЦ.

Атрымліваецца, што Сінод РПЦ мае права не зацвердзіць рэчаіснасць просьбы беларускага боку. Таму, вядома, практычна ўсё залежыць ад здольнасці мітрапаліта Паўла пераканаць маскоўскі Сінод добразычліва прыняць прашэнне аб статусе самакіравання Беларускай Праваслаўнай Царквы.

churchby.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера