Даслаць навіну
Знайсці
24.12.2007 / 23:36 7

Па візе ў СССР

Дзіўная справа гэтая інфэкцыя пад назвай "саўковасьць". Ладна, калі б гэта быў, як ўпэўнена шмат хто лічыць, проста клён “расейскага імпэрыялізму” ці іншых “маскальскіх” дэфэктаў геннай прыроды. З блогу а. Аляксандра Шрамка.

Дзіўная справа гэтая інфэкцыя пад назвай “саўковасьць” Ладна, калі б гэта быў, як ўпэўнена шмат хто лічыць, проста клён “расейскага імпэрыялізму” ці іншых “маскальскіх” дэфэктаў геннай прыроды. Але гэта калі і мае сэнс, але не зусім усё тлумачыць. Напрыклад і да сёньня вельмі адрозьніваюцца ў пэўным сэнсе ,як вядома, адна ад адной дзьве Германіі.

У савецкі час найбольш захавалі сваю несавецкую ідэнтычнасьць краіны Балтыі. Вось, напрыклад, калі я быў нядаўна ў Вільне, то там адразу адчуваўся нейкі іншы дух, як быццам паветра больш лёгкае. Цяжка нават і перадаць чаму так.

А вось быў тут тыдзень таму ў Рызе, дзе таксама чакаў нейкага падобнага адчуваньня, але атрымаў зусім іншыя.

Дзякуй яшчэ,што латвійская амбасада пакінула вельмі прыемнае ўражаньне. Хаця без чаргі не абышлося, але ў цэлым усё было ветліва і ўважліва. Вось толькі па прыезду ў Рыгу першае пытаньне – навошта трэба віза, каб трапіць з СССР у СССР. Зразумела, ёсьць там на што паглядзець. Вось, напрыклад вядомы Домскі сабор, які калісьці быў каталіцкі, а зараз лютэранскі:

А вось з гэтага балькону была абвешчана незалежнасьць дзяржавы.

Ну і, зразумела, помнік Свабоды:

Ды й навогул вулачкі старой Рыгі:

Усё гэта бясспрэчнае ўражвае… Але ўражвае і іншае. Думаю, не ў кожным эўрапейскім горадзе можна сустрэць у ліфце гатэлю вось такі надпіс:

І як па-роднаму гучыць рэпліка аднаго з супрацоўнікаў гатэлю на пытаньне, ці няма шматразовых стаканаў: “Ты что, в сказку попал?”. Пры гэтым гэта быў зусім ня рускі – перад гэтай фразай ён як раз балтаў з сябрамі па-латышску. Але ўсё ж з адным нельга не пагадзіцца – чамусьці “саўковасьць” калі і не мае, то прымае “расейскі твар”. І, зразумела, не апошнюю ролю грае то, што ў Рызе расейскамоўнае насельніцтва налічвае 69 %. І я, напрыклад, ня ведаю, як правільна вырашаць гэтае пытаньне. Сытуацыя чымсьці нагадвае сытуацыю з беларускай мовай у нас. Калі проста даць аднолькавыя ўмовы, то перамогу атрымаюць тыя, каго больш і хто зараз мацней. Але і ў масавым парадку не даваць грамадзянства мне падаеца таксама недэмакратычным. Магчыма, патрэбныя нейкія абмежаваньні, але не ў такім выглядзе, калі проста людзі ходзяць з дакумэнтам, дзе фактычна сьведчыцца, што яны з “другога сорту”.

Праўда, у Праваслаўнай царкве як раз наадварот. Крымінальнае кіраўніцтва вельмі падтрымліваецца дзяржавай. І гэтае кіраўніцтва абапіраецца на расейскамоўную частку насельніцтва, бо яму выгадная ягоная “традыцыйная” пасіўнасьць і невялікую цікавасьць да скандалаў вакол продажы царкоўнай зямлі. А вось латышы, якія перайшлі ў праваслаўе з лютэранства, у прыгнечаным стане…

Цікава, нам казалі, што ў Праваслаўе перайшла большасьць як раз тых людзей, што змагаліся а незалежнасьць дзяржавы. А гэта дае надзею, што падымецца яшчэ Латвійская Праваслаўная Царква.

Калі паглядзіш.. . вакол толькі зраненыя, зруйнаваныя краіны. Як быццам нейкая чума прайшлася… Але ёсьць у гэтым і карысьць. Ілюзіі дабрабыту не дазваляюць нам забываць, што зруйнаваны ўвесь сьвет… І мы самі ня можам зрабіць той цуд, які ўзяўся зрабіць Сам Бог, які прыйшоў у нашае безнадзейна зруйнаванае жыцьцё. Каб выратаваць нас, каб сьвет новым зрабіць. Са сьвятам Раства Хрыстовага, са сьвятам Ягонага прыходу ў сьвет, дарагія сябры! Няхай будзе паміж намі больш разуменьня, больш любові!

Аляксандар Шрамко

0
Алесь / адказаць
28.12.2007 / 13:13
Добры дзень, шаноўны айцец Аляксандар! Хачу задаць Вам пытанье, параіцца, але не праз блог. Можа, падкажаце Ваш імэйл?
0
Саянаў / адказаць
28.12.2007 / 13:50
Нават за саветамі расейскамоўныя ня мелі ў Рызе колькаснай перавагі,а цяпер тым больш ня маюць.Ці ня пераблытаў аўтар лічбу 69 з адпаведным сымбалем з сэксуальнага жыцьця горада? Што тычыцца эўрапейскасьці латыскай сталіцы,дык аб гэтым вам добра раскажуць гарадзкія "краявіды",што па-за межамі вуліцы Элізабэтэс.Рыга сягодня - гэта засьмечаны і сьмярдзючы горад,што катастрафічна хутка страчвае свой твар (нават сярэднявечная яго частка) пераўтвараючыся ў захудалы правінцыяльны горад усходне-эўрапейскага рэгіёну.
0
Да ўжжжжжж / адказаць
29.12.2007 / 00:19
http://news.bbc.co.uk/2/hi/middle_east/7161557.stm ----------------------------- Армянскія праваслаўныя манахі на грэцкіх пайшлі сценка на сценку. Ваш каментар, сп.Шрамко. Што гэта - крызіс веры нападкаў тых, хто знаходзіцца ў самай-самай хрысціянскай святыні?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31