Знайсці
25.07.2014 / 09:293РусŁacБел

Шарапава, Авечкін і Лепс ўзначалілі рэйтынг расійскіх зорак Forbes

Перад тым як лічыць рэйтынгавыя балы, эксперты Forbes адсеклі кандыдатаў, якія выклікаюць мінімальную цікавасць аўдыторыі Інтэрнэту і не карыстаюцца ўвагай СМІ.

Месца ў рэйтынгу забяспечвалі тры фактары: даходы за год, увага СМІ і цікавасць, які зорка выклікае ў аўдыторыі ў інтэрнэце.

Пры складанні рэйтынгу падлічвалі агульны аб'ём ганарарных выплат ў адрас таго ці іншага расійскага артыста, поп-групы, спартсмена, пісьменніка ў перыяд з 1 чэрвеня 2013 па 31 мая 2014 года. Прымаліся пад увагу толькі прыбыткі, атрыманыя за кошт эксплуатацыі свайго таленту.

Узначаліла рэйтынг 50 расійскіх зорак па версіі Forbes 5-разовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» і дзеючая пераможца «Ралан Гарос» тэнісістка Марыя Шарапава.

Даходы Шарапавай за апошні год склалі $24,4 млн, яна 14.779 разоў згадвалася ў СМІ і мае звыш за 53.000 запытаў у Yandex, што і вывела тэнісістку на першае месца ў рэйтынгу.

Другое месца заняў хакеіст зборнай Расіі і клуба НХЛ «Вашынгтон» Аляксандр Авечкін, трэцяе — спявак Грыгорый Лепс.

У ТОР-10 таксама ўвайшлі музыкант Валерый Гергіеў, хакеіст Ілля Кавальчук, эстрадны спявак Філіп Кіркораў, фігурыст Яўген Плюшчанка, эстрадная спявачка Ала Пугачова, тэлевядучая Ксенія Сабчак і хакеіст Яўген Малкін.

У другім дзесятку рэйтынгу — спявак Стас Міхайлаў, баксёр Аляксандр Паветкін, спевакі Мікалай Баскаў, Валерый Меладзе і Нюша, тэлевядучы Максім Галкін, спявачка Земфіра, футбалісты Аляксандр Какорын і Аляксандр Кержакоў, тэлевядучы Іван Ургант.

Месцы з 21-га па 30-е займаюць, адпаведна, спявачка Валерыя, спявак Дзіма Білан, футбаліст Ігар Дзянісаў, спявачка Крысціна Арбакайце, футбалісты Раман Шырокаў і Ігар Акінфееў, спявак Цімаці, рэжысёр Фёдар Бандарчук, акцёр Сяргей Светлакоў і тэлевядучы Андрэй Малахаў.

У чацвёртым дзясятку рэйтынгу — гурт «Мумій Троль», кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў, оперная дзіва Ганна Нятрэбка, футбольны трэнер Валерый Карпін, акцёр Канстанцін Хабенскі, спевакі Андрэй Макарэвіч, Сяргей Лазараў і Аляксей Чумакоў, хакейны трэнер Алег Знарок і футбаліст Алан Дзагоеў.

У ТОР-50 таксама патрапілі музыкі Юрый Башмет, Дзяніс Мацуеў і Уладзімір Співакоў, актрыса Святлана Ходчанкава, цыркавыя артысты Эдгард і Аскольд Запашныя, мадэль Ірына Шэйк, пісьменнік Барыс Акунін, тэлевядучая Юлія Кавальчук, акцёры Яўген Міронаў і Гоша Куценко, які замыкае ТОР-50.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера