Знайсці
15.07.2014 / 08:456РусŁacБел

На БТ паказалі сюжэт пра Міхалка і кавалкі кліпа з «Пагоняй» ВІДЭА

Сяргей Міхалок стаў героем дакументальнай стужкі, прысвечанай зоркам, якія перамаглі сваіх «дэманаў». Відаць, БТ закупіла фільм не гледзячы.

Лідар забароненага ў Беларусі гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок стаў героем дакументальнай стужкі, якая выйшла ў эфір на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у нядзелю, 13 ліпеня. Фільм «Зорнае жыццё. Цела як інтымны дзённік» быў зняты ўкраінскім тэлеканалам СТБ. Стужка прысвечаная заходнім і постсавецкім зоркам, якія перамаглі сваіх «дэманаў» і зафіксавалі гэта ў выглядзе татуіроўкі.

Сярод іншых распавядалася і гісторыя «перанараджэння» Сяргея Міхалка, які здолеў справіцца з алкаголем і наркотыкамі, падняцца з самага дна і працягнуць займацца музыкай. Усё гэта знайшло адлюстраванне на целе музыкі ў выглядзе тату, сэнс якіх тлумачаць аўтары стужкі.

Відаць, БТ закупіла фільм не гледзячы. Акрамя ўласна Міхалка, дэманструецца ўрывак кліпа «Не быць скотам» з кадрамі, на якіх добра відаць герб «Пагоня», а таксама кавалкі канцэртаў, дзе публіка трымае ў руках бел-чырвона-белыя сцягі.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера