Даслаць навіну
Знайсці
17.11.2007 / 23:21

Пра аўтакефалію

Казаць пра аўтакефалію адначасова проста і складана. З аднаго богу гэта не глыбінная духоўная зьява, а тое, што тычыцца зьнешняга быцьця Царквы, гэта фактычна руціннае тэхнічнае пытаньне. Але адначасова і палітычнае. А там, дзе палітыка, там цяжка знайсьці ўзаемаразуменьне. Таму пытаньне аўтакефаліі складанае ня столькі па сутнасьці (хаця і гэта далёка не проста і ня мае адназначных рашэньняў), але больш складанае па таму эмацыйнаму накалу, што зьбіраецца вакол гэтага тэрміну і не дае абмеркаваць праблему аб’ектыўна. З блога а. Аляксандра Шрамка.

Ну вось… Вядомыя падзеі і ўрачыстасьці ў Каталіцкай царкве ляглі ў будзённае рэчышча і можна зноў вярнуцца да праблемы спэцыфічна праваслаўнай - пра аўтакефалію. Менавіта да гэтаай тэмы я падыходзіў ў запісах “Нацыянальная царква” і “Памесная царква”.

Казаць пра аўтакефалію адначасова проста і складана. З аднаго богу гэта не глыбінная духоўная зьява, а тое, што тычыцца зьнешняга быцьця Царквы, гэта фактычна руціннае тэхнічнае пытаньне. Але адначасова і палітычнае. А там, дзе палітыка, там цяжка знайсьці ўзаемаразуменьне. Таму пытаньне аўтакефаліі складанае ня столькі па сутнасьці (хаця і гэта далёка не проста і ня мае адназначных рашэньняў), але больш складанае па таму эмацыйнаму накалу, што зьбіраецца вакол гэтага тэрміну і не дае абмеркаваць праблему аб’ектыўна.

Ня проста тут і таму, што сама зьява мае кардынальна розны плян разуменьня ўнутры Царквы і па-за яе межамі. Дык мала што розны, але і з таго, і з таго богу самасупярэчлівы.

Унутры Царквы тэарэтычна разумеюць, што пытаньне гэта тэхнічнае, але на практыцы надаюць яму містычны адбітак, пры чым розны ў залежнасьці ад канкрэтнага гістарычнага выпадку. Напрыклад, набыцьцё аўтакефаліі маскоўскай царквой падаецца як важная і цалкам пазытыўная падзея, а спробы толькі паразважаць на тэму такой жа аўтакефаліі, але ад маскоўскай царквы (с боку ўкраінскіх ці беларускіх праваслаўных, лічыцца шляхам здрады і расколу.

Таму першае, што трэба зрабіць, без чаго немагчыма рухацца далей – гэта навучыцца ў самой Царкве ўспрымаць размовы пра аўтакефалію як менавіта размовы тэхнічныя, як размовы пра магчымы варыянт зьнешняга афармленьня быцьця Царквы.

З боку сьвецкага таксама супярэчлівасьць – пытаньне лічыцца вельмі важным і вырашальным, але пры гэтым не жадаюць улічваць складанасьць гэтага пытаньня для самой Царквы. Маўляў, што там такога – ўзялі ды абвясьцілі аўтакефалію, нічога для вас асабліва і ня зьменіцца – як хадзілі ў царкву, так і будзеце хадзіць. Атрымліваецца, што для сьвету гэта амаль што містычная падзея, а для Царквы, па сутнасьці містычнай існасьць, адмаўляецца ў арганічнасьці і натуральнасьці ўспрыманьня зьявы. Як быццам Царква гэта нейкая арганізацыя тыпу партыі – куды кіраўніцтва, туды і ўсе. Нават і ў партыі гэта ня зусім так, а Царкву тым больш нельга разглядаць толькі ў такой бюракратычнай плоскасьці.

Каб знайсьці нейкія кропкі магчымага паразуменьня, улічваючы прыярытэты з боку сьвецкіх колаў, якія імкнуцца да аўтакефалізацыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі, я вазьму ў якасьці асновы не тое, што кажуць пра аўтакефалію кананісты РПЦ, а дзьве, калі можна так казаць, альтэрнатыўных крыніцы. Гэта артыкул Янкі Запрудніка “Беларуская аўтакефалія” і гісторыка-кананічную Дэклярацыю Кіеўскага Патрыярхата.

Цытую з артыкула Янкі Запрудніка:

Слова «аўтакефалія» абазначае самастойнасьць царквы як інстытуцыі, інакш кажучы, царкоўнае самакіраваньне (па-грэцку аўта - сам, кефале - галава). Ерархія аўтакефальнай царквы не прызнае над сабой іншых царкоўных аўтарытэтаў, не падлягае ані духоўнай, ані адміністрацыйнай уладзе іншай царкоўнай юрысдыкцыі. Шмат якія аўтакефальныя цэрквы (прыкладам, румынская, сэрбская, баўгарская й інш.) - адначасна й цэрквы нацыянальныя.

Але навошта Царкве, адзінай па сутнасьці, такое самакіраваньне і незалежнасьць? На гэтае пытаньне адказваецца ў гэтай крыніцы так:

Ідэя аўтакефаліі ўзьнікла яшчэ за часамі раньняга хрысьціянства як вынік супярэчнасьці паміж усяленскім, унівэрсальным характарам Хрыстовае навукі, з аднаго боку, а з другога - геаграфічнай абмежаванасьцю дзяржаўных утварэньняў. Ідэя аўтакефаліі выплывае таксама з супадзеньня ў шмат якіх выпадках інтарэсаў царкоўных зь інтарэсамі дзяржаўнымі, нацыянальнымі.

У сярэднявеччы й пазьней царкоўныя ерархі ўваходзілі ў склад княскіх і каралеўскіх радаў, стаялі блізка да дзяржаўнай палітыкі. Зразумела, што кіраўнікі дзяржаваў (княстваў) - людзі сьвецкія - імкнуліся выкарыстоўваць або й падпарадкоўваць сабе царкву. Гэтак было ў Візантыі, адкуль прыйшло ў X стагодзьдзі хрысьціянства ў Кіеўскую Русь і на беларускія землі. Зь Візантыі, дзе імпэратар уважаўся за пасланца Бога на зямлі (адсюль і зьява гэтак званага цэзарапапізму - цэзар і папа ў адной асобе), прыйшла на Русь спалучанасьць улады сьвецкае з уладай рэлігійнай (царкоўнай).

Нельга не заўважыць, што у гэтых словах таксама назіраецца супярэчлівасьць. З тэксту нельга зразумець – ці добрае , ці дрэннае гэтае супадзеньне інтарэсаў царкоўных і сьвецкіх?

Пры гэтым трэба адзначыць, што ідэя ў такім сучасным выглядзе ня ўзнікла, а ў яе ператварылася. Бо аўтакефалія грунтуецца на памесна-саборным характары Царквы, які існуе і па-за кантэкстам царкоўна-дзяржаўных стасункаў. Гэта добра бачна з тэксту другой крыніцы – Дэклярацыі УПК КП:

Соборность Церкви является ее свойством как в целом, так и ее частей. Соборность является свойством, которое проявляет в церковной жизни образ Триединого Бога. Бог един, но каждое Божественное Лицо является Богом, Который обладает всей полнотой Божественной сущности. Поэтому "Церковь кафолична, как в своей совокупности, так и в каждой из своих частей. Полнота целого – не сумма его частей, потому что каждая часть обладает той же полнотой, что и целое". "Иначе говоря, каждая поместная община обладает той же полнотой благодатных даров, что и вся Церковь в целом, потому что в ней в той же полноте присутствует Тот же Христос" (Катехизис).

Будучи единой по сущности, Церковь разделяется на ряд Поместных Православных Церквей. Поместные Церкви Христовы являются собраниями тех, кто не только "любят друг друга как ближних, но также являются согражданами Царства Христова, которые сообща признают полноту любви, выраженную их единым Главой, единым Господом, единым Учителем – Христом". Это не разные или противоположные Церкви, но тождественные друг другу, отделенные не идейно, но территориально, административно. Основывая в разных странах Поместные Церкви, апостолы ставили в этих Церквях пастырей, которым предоставляли право руководить ими, самостоятельно устраивать их внутреннюю жизнь, с учетом местных особенностей и условий. Таким образом, самими апостолами утверждались Церкви с самостоятельным управлением. В Священном Писании упоминаются такие поместные Церкви, как Коринфская (1 Кор.), Солунская (1 Сол.), Галатская (Гал.), Вавилонская (2 Пет. 5:13), а также Ефесская, Смирнская, Пергамская, Сардикийская, Филадельфийская, Лаодикийская (Откр. 3) и другие.

Управление отдельными Церквами было сосредоточено в главных городах округов или провинций, где существовали епископские кафедры. На примере своих действий апостолы показывали, что Вселенская Церковь должна руководствоваться Собором иерархов всех Поместных Церквей, а каждая Поместная Церковь – своими иерархами: "Архиереи, которые руководят Церквами, – говорится в "Православном исповедании", – именуются их главами: это нужно понимать в том смысле, что они есть местоблюстители Христовы, каждый в своей области, и главы частные"…

Канонист Феодор Вальсамон отмечает, что "в древности все митрополиты епархий были независимы (автокефальны) и рукополагали их свои собственные Соборы". По утверждению проф. С. Троицкого, во время ІІ Вселенского Собора такими независимыми Церквами "были Церкви если не во всех Римских провинциях (а их было около 100), то во всяком случае во всех 14 диоцезах Римской империи". Древние Поместные Церкви, имея свою иерархию, были независимыми в своем внутреннем устройстве и управлении. Со временем такие независимые Церкви стали именоваться Автокефальными (от гр. "автос" – сам, и "кефали" – голова), то есть такими, которые имеют своего главу, свое управление, независимое от другой власти. Правила Вселенской Церкви не только не допускают подчинения одних поместных Церквей другим, но даже защищают их неприкосновенность.

Такім чынам, мы бачым, што незалежныя ў кіраваньні цэрквы існавалі на тэрыторыі адной дзяржавы. З цягам часу царкоўная ўлада засяродзілася не ў 14-ці, а некалькіх самых буйных цэнтрах, , але і далей на тэрыторыі адной Візантыйскай імпэрыі існавала некалькі аўтакефальных цэркваў.

Ці можна тады сказаць, што і ў гэтым выпадку, па словах Янкі Запрудніка, ў гэтым выпадку, што “ідэя аўтакефаліі выплывае таксама з супадзеньня ў шмат якіх выпадках інтарэсаў царкоўных зь інтарэсамі дзяржаўнымі, нацыянальнымі”?

Але далей, ў новых дзяржавах, па сутнасьці так і было. Відавочна, што мы маем справу з неаднолькавымі зьявамі. Паўстае нешта новае, да якога нават Візантыйская імпэрыя з яе цэзарапапізмам не дадумалася. Але пра гэта ў наступны раз.

Аляксандар Шрамко

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31