Знайсці
10.06.2014 / 17:25РусŁacБел

Банк развіцця Беларусі прафінансаваў закупку 72 школьных аўтобусаў

Наглядальны савет Банка развіцця Беларусі ўзгадніў аказанне спонсарскай дапамогі на закупку 72 аўтобусаў па сацыяльнай праграме «Школьны аўтобус», паведамілі ў прэс-цэнтры банка.

Будзе закуплена па 12 аўтобусаў на кожную вобласць, агульная сума спонсарскай дапамогі складзе амаль 45 млрд рублёў.

«Упершыню ў гэтым годзе будуць набытыя тры аўтобусы для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэтыя аўтобусы будуць перададзеныя для эксплуатацыі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Праграма «Школьны аўтобус», якая рэалізуецца Банкам развіцця па даручэнні Лукашэнкі, прадугледжвае набыццё на працягу 2013-2017 гадоў за кошт сродкаў банка не менш як 300 адзінак спецыяльна абсталяваных школьных аўтобусаў. У 2013 годзе Банк развіцця закупіў 60 аўтобусаў і перадаў па 10 адзінак у кожную вобласць, накіраваўшы на гэтыя мэты амаль 39 млрд рублёў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930