Знайсці
06.11.2007 / 18:565РусŁacБел

Мэгапрарыў у навуцы

Вучоныя Беларусі і Расіі ўпершыню ў СНД ужывілі ген чалавека ў ДНК коз і атрымалі трансгенных казлянят

Вучоныя Беларусі і Расіі ўпершыню ў СНД ужывілі ген чалавека ў ДНК коз і атрымалі трансгенных казлянят

Навуковы эксперымент беларускіх і расійскіх вучоных па ўжыўленню гена чалавека ў ДНК коз увянчаўся поспехам: упершыню ў СНД атрыманы трансгенныя казляняты. Аб гэтым паведаміў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА навуковы кіраўнік беларускай часткі сумеснай беларуска‑расійскай праграмы «БелРасТрансген», загадчык лабараторыі аднаўлення і геннай інжынерыі сельскагаспадарчых жывёл Навукова‑практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Аляксандр Будзевіч.

Аб атрыманні трансгенных жывёл беларускім вучоным афіцыйна паведамілі іх калегі з Інстытута біялогіі гена Расійскай акадэміі навук. Заключэнне было зроблена на аснове перададзенай часткі тканкі жывёл, адпраўленай на экспертызу. Да заключэння расійскіх экспертаў прыкладзены наглядныя матэрыялы, што дэманструюць убудову гена чалавека ў ДНК коз.

Такім чынам, завершана ідэнтыфікацыя наяўнасці геннай канструкцыі ў жывёлах‑трансплантантах. Пацвердзіць наяўнасць трансгена можна было толькі ў Інстытуце біялогіі гена РАН — там, дзе і ствараліся генныя канструкцыі, адзначыў субяседнік.

Атрыманне трнсгенных казлянят — гэта істотны прарыў у геннай інжынерыі не толькі для Беларусі і Расіі, але ўсёй сусветнай супольнасці. Гэты вынік атрыманы ўпершыню за пяць гадоў правядзення сумесных навуковых эксперыментаў. Ва ўсім свеце вучоныя атрымліваюць і выкарыстоўваюць лактаферын з каровінага малака. Аднак многія лічаць, што ён уступае па лячэбных уласцівасцях чалавечаму. Казінае ж малако з чалавечым бялком будзе больш здаровае і запатрабаванае.

Субяседнік расказаў, што 8 кастрычніка гэтага года нарадзілася першае трансгеннае казляня, 21 кастрычніка — другое. Абодва добра сябе адчуваюць. Для захавання гэтых унікальных казлянят і для таго, каб пазбегнуць заносу якіх‑небудзь хвароб або інфекцый, на ферме Біятэхналагічнага цэнтра арганізаваны жорсткі прапускны рэжым.

Трансгенныя казляняты атрыманы ад розных генных канструкцый па лактаферыну чалавека. За тры гады праведзена больш як 100 аперацый па перасадцы эмбрыёнаў, атрымана 30 жывёл‑трансплантантаў. Прычым вучоныя зацікаўлены ў большай колькасці самцоў для далейшага нараджэння трансгенных жывёл. Эксперымент даказаў, што распрацаваная біятэхналогія дае магчымасць атрымліваць здаровы, жыццяздольны трансгенны прыплод.

Паводле беларускіх законаў, атрыманы генна‑мадыфікаваны арганізм павінен быць заяўлены ў Нацыянальны каардынацыйны цэнтр па біялагічнай бяспецы і ўтрымлівацца ў закрытай прасторы. Створаны Біятэхналагічны НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ўяўляе сабой закрытае памяшканне з агароджанай вакол яго тэрыторыяй, гэта значыць тут выкананы ўсе нормы заканадаўства.

Другі этап беларуска‑расійскай праграмы «БелРасТрансген» будзе ўключаць тэхналогіі вытворчасці лякарстваў на аснове малака ад трансгенных коз. Пры наяўнасці ўбудаванага гена казінае малако павінна будзе змяшчаць лактаферын чалавека, які з’яўляецца прыродным антыбіётыкам. На аснове малака трансгенных коз можна вырабляць лякарствы, незаменныя ў лячэнні анкалагічных захворванняў, а таксама захворванняў імуннай і стрававальнай сістэм, таму што лактаферын мае шырокі спектр розных уласцівасцей, у тым ліку і проціпухлінным.

Дзякуючы асваенню новых тэхналогій геннай інжынерыі вытворчасць такіх лякарстваў абыдзецца краіне ў 25‑30 разоў танней, чым закупка іх за мяжой. Прадукты з малака трансгенных коз дапамогуць таксама ў штучным выкормліванні нованароджаных дзяцей, таму што казінае малако, якое мае лактаферын, блізкае па саставу да груднога жаночага малака.

Улічваючы важнасць атрыманага выніку, беларускія і расійскія вучоныя настойваюць на прадаўжэнні сумеснай праграмы «БелРасТрансген» да 2012 года. На яе фінансаванне спатрэбіцца не менш як 500 млн. расійскіх рублёў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930