Знайсці
14.05.2014 / 16:214РусŁacБел

У Брэсце адключылі ўкраінскія тэлеканалы

Аператар кабельнага тэлебачання «ТВ-Сат» спыніў вяшчанне каналаў «Интер+» і «1+1 International».

Як стала вядома карэспандэнту charter97.org, кіраўніцтва прыпыніла трансляцыю з абгрунтаваннем «да атрымання дазволу на распаўсюд дадзеных тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым падставай для спынення вяшчання ўкраінскага ТБ нібыта стала пастанова Савета Міністраў РБ №1139 ад 26.12.2013 года. Чаму ж тады ўсе апошнія месяцы «Интер+» і «1+1 International» можна было глядзець у Брэсце (больш за тое, з аналагавага фармату гэтыя каналы былі пераведзеныя ў лічбавы), у «ТВ-Сат» растлумачыць не змаглі.

Між тым жыхары Брэста, якія сачылі за падзеямі ў суседняй краіне менавіта па ўкраінскіх тэлеканалах, адназначна называюць гэта адключэнне спробай абмежаваць доступ да аб'ектыўнай інфармацыі.

«Глядзець расейскае тэлебачанне і тое, як яно асвятляе сітуацыю ва Украіне — проста немагчыма, — распавёў пенсіянер Пётр Міранкоў. — Там жа ідзе суцэльная прапаганда: і чым далей, тым больш».

Пётр Міранкоў таксама паведаміў, што літаральна тыдзень таму тэлефанаваў кабельнаму апэратару «ТВ-Сат» і там яго запэўнілі, што праведзеная мадэрнізацыя абсталявання, якая дазваляе больш якасна перадаваць тэлевізійны сігнал. «А яшчэ яны сказалі, што ніякіх пераменаў у вяшчанні не будзе: усе каналы, якія зараз можна глядзець, застануцца і надалей. І вось пасля гэтай размовы 13 мая раптам «Интер» і «1+1» адключылі. Як гэта разумець?», — здзіўляецца брэсцкі пенсіянер.

У тэлевізійнай сетцы «ТВ-Сат» засталіся яшчэ два ўкраінскія каналы, але адзін з іх — чыста спартыўны, другі прысвечаны аўтанавінам.

Раней вяшчанне ўкраінскіх каналаў у кабельных сетках перарвалася ў Гомелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера