Даслаць навіну
Знайсці
05.11.2007 / 08:51

З надзеяй на перамогу

Сярод шматлікіх праваслаўных іконаў па-свойму вылучаецца Казанская. Вылучаецца ня толькі можа самым распаўсюджаным сваім шанаваньнем сярод праваслаўнага народу, але і тым, што з ёй неяк зьвязаныя даволі значныя гістарычныя вузлы, што тычацца усяго таго, што ёсьць паміж Беларусьсю і Расеяй.

Сярод шматлікіх праваслаўных іконаў па-свойму вылучаецца Казанская. Вылучаецца ня толькі можа самым распаўсюджаным сваім шанаваньнем сярод праваслаўнага народу, але і тым, што з ёй неяк зьвязаныя даволі значныя гістарычныя вузлы, што тычацца усяго таго, што ёсьць паміж Беларусьсю і Расеяй. Нават яшчэ больш востра – паміж Беларусьсю-Літвой і Расейскай Імпэрыяй.

Як раз гэты дзень апынуўся ў Расеі абраным для сьвята замест таго самага крывавага дня, які, на жаль, працягвае шанавацца ў якасьці сьвята ў нас. Можа гэта шмат чаму выпадкова – проста блізка па календару, але можа сама гэтая блізасьць не зусім выпадковая?

У самой назьве іконы ўжо адчуваецца яе гістарычны аспэкт. Казань – гэта, як вядома, галоўны татарскі горад. З аднаго боку, расейскія амбіцыі фактычна пачаліся менавіта з захопу Казанскага ханства, і, больш таго, ікона знайшлася на месцы спаленай Іванам Жахлівым татарскай сталіцы. Між іншым, гісторыкі па гэты дзень спрачаюцца, хто ж каго перамог. Ёсьць такая можа даволі арыгінальная, але ўсё ж небеспадстаўная тэорыя, што гэта не славянская Масква перамагла татараў, а наадварот – Масква фактычна стала сталіцай новай Арды.

Але нас зараз больш цікавяць іншыя падзеі, больш балючыя і актуальныя для беларусаў… Менавіта гэтае лістападаўскае сьвята Казанскай іконы, якое прысьвечана “перамозе Масквы над палякам” – а “палякі” гэтыя, як вядома, былі па большай частцы беларусамі – вызывае зразумелыя пытаньні і спрэчкі. Чаму мы сьвяткуем сваё паражэньне? Зразумела, прасьцей за ўсё тлумачыць гэта чымсьці тыпу “маскальскай сутнасьці праваслаўя”…

Але мне, напрыклад, у сувязі з гэтым узгадваецца іншае сьвята – Пакроў Божай Маці. Гэтае сьвята ўзьнікла ў сувязі з перамогай Візантыі над агрэсарамі з Поўначы, г. зн. фактычна над рускімі. І дзіўна, што сьвята гэтае у самой Візантыі з цягам часу забылася, а вось як раз патомкі агрэсараў успрынялі яго як сваё з самых значных. Пры тым яго вельмі шануюць ня толькі праваслаўныя, але і уніяты. Здаецца, адкуль такая любоў да сьвята свайго паражэньня?

Зразумець гэта проста, калі ўзгадаць, што само хрысьціянства з першага погляду гэта сьвята як быццам паражэньня. Гасподзь Ісус Хрыстос прыйшоў атрымаць Вялікую Перамогу, але зрабіў гэта праз … паражэньне, праз сьмерць… Гэта вялікая тайна… Між іншым, раней хрысьціяне разумелі і Пасху неяк не зусім так, як мы цяпер… Яны больш рабілі акцэнт не на Ўваскрэсеньні, а на Ўкрыжаваньні, Ахвяры і Выратавальных Пакутах Госпада. “Сьмерцю сьмерць папраў…”

Таму хрысьціянам натуральна бачыць за любым паражэньнем нейкую іншую, больш значную Перамогу. І у самым глыбокім сэнсе – перамогі над дыяблам, і ў дачыненьні да вырашальных гістарычных крокаў. Будзем тады чакаць ад Бога вялікую перамогу за кошт нашага паражэньня… Паражэньня ня толькі ў падзеях 1612 года, але шмат якіх паражэньнях пасьля…

Гэтая гістарычная надзея можа сярод іншых сымбалаў мець і Казанскую ікону Божай Маці. Тут важна ўзгадаць і яшчэ адзін момант.

Падзеі 1612 года ў Маскве былі ня толькі сутыкненьнем Расейскай імпэрыі і Рэчы Паспалітай, але таксама праваслаўя з каталіцтвам. І што дзіўна – каталікі таксама вельмі шануюць Казанскую ікону.

Нават доўгі час лічылася, што тая ікона, якая захоўвалася ў пакоях Папы Іаана-Паўла ІІ, і ёсьць той самы арыгінальны вобраз, што быў страчаны ў час рэвалюцыі. Думалася, што нейкімі шляхамі ікона магла трапіць у Ватыкан. Потым апынулася, што ня зусім усё так, ікона не арыгінальная, але ўсё ж гэта адзін з самых вядомых старажытных сьпіскаў. І вось зусім нядаўна, у 2004 годзе, Папа вырашыў перадаць ікону Рускай праваслаўнай царкве.

Бясспрэчна, праз гэтае вяртаньне старажытнага вобразу Касьцёл зрабіў значны крок добрай волі насустрач Праваслаўнай царкве. Будзем спадзявацца, што на гэтым скрыжаваньні таксама будзе атрымана перамога. Сумесная хрысьціянская перамога.

Аляксандар Шрамко

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31