Даслаць навіну
Знайсці
0
Жыхар Гораду Сонца / адказаць
28.10.2007 / 01:04
Каментар да фота: ДВА КРЫЛЫ БЕЛАРУСКАЙ ЎЛАДЫ
0
Няўжо-ж / адказаць
28.10.2007 / 02:11
"арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пажадаў Прэзідэнту Лукашэнку, а ў яго асобе — усяму беларускаму народу, Божага благаслаўлення”. Ад імя народу дзякуй за благаславеньне. Праўда, неяк няўтульна нам “у яго асобе”, шчыра кажучы…" Амэн! :-) Калі я не лічу, што Лукашэнка мяне неяк "увасабляе", паводле арцыбіскупа я да народа не належу і блаславеньне тое мяне, відаць, не датычыцца. Ну, дык падзякуем арцыбіскупу за панскую ласку...
0
Жаласлівы каментатар / адказаць
28.10.2007 / 08:11
прырода сучаснай ўлады несумяшчальная з прыродай і хрысьціянскай, і мусульманскай веры. Дзякуй, ойча, за сумленную пазіцыю. Але Касцёл жа дзейнічае і ў Віетнаме, і ў Кітаі. Магчыма, лінія айца мітрапаліта, асабліва на першых часах, будзе праўрадавай. Цікава, ці будзе магчымасць незалежным журналістам задаваць яму нязручныя пытанні, накшталт пра касцёл Св. Язэпа і інш., або іх проста да яго не будуць дапускаць?
0
Генадзь / адказаць
28.10.2007 / 08:12
Заўтра ж хрысьціяне іншых канфэсій таксама заклікаюць пакаяцца ў грэху камунізму і ўзгадаць ягоныя ахвяры. Гэтае супадзеньне атрымалася выпадкова… А можа і зусім невыпадкова? ...Не выпадкова! Таму што?.."Як кажуць "Дрэўнія"..Набліжаецьца гадзіна адказьнасьці, не толькі вернікаў. Але й усіх тых. Хто праліў, за шмат людзьскай крыві. Якой да сораму камунякаў і саўкоў, таксама, ймі праліта вельмі і вельмі за многа.... А, шаноўны Пане Кандрусевіч? Нездарма, пазьначаны на Беларусь Святым прастолам. Прыспеў,(як так думку маю) час. Калі, не гледзячы на "хавайся ў бульбу", разьпачаць тое. Што рабіў касцёл, калісьці в Польше.
0
Жаласлівы каментатар / адказаць
28.10.2007 / 13:20
"Што рабіў касцёл, калісьці в Польше" дык нашы адраджэнцы ўвесь час падкрэсліваюць, што ў нас НЕ-ПОЛЬШЧА, чаму ж Касцёлу рабіць "тое, што ў Польшчы"? Нелагічна. цяпер час атрымаць ад дзяржавы максімум саступак - у разгортванні сеткі парафій, стварэнні сістэмы адукацыі і шмат яшчэ ў чым. Не думаю, што Касцёл зараз зоймецца крытыкай ураду.
0
Sarkis / адказаць
28.10.2007 / 17:01
Я лічу, што Царква (і яе прадстаўнікі), павінны несьці мір людзям, вяртаць іх на шлях Божы. Гэтым і займаецца кс.Кандрусевіч у дадзеных яму Госпадам умовах. Беларуская рэальнасць (адсутнасць свабоды, прыніжаньне чалавечай годнасьці і безадказнасць людзей трымаючых уладу, а яшчэ паслякамунізм і атэізм), навязвае свае формы дыялёгу і ўзаемасупрацоўніцтва.
0
Гарлівы / адказаць
28.10.2007 / 19:27
Мне б вельмі хацелася, каб айцец мітрапаліт заняў падкрэслена нейтральную пазіцыю. Напрыклад, па пытанню аб экстрэмісцкіх моладзевых арганізацыях, з абодвух бакоў – як БРСМ, так і МФ. НЕ РЭКАМЕНДАВАЦЬ КАТАЛІКАМ уступаць ані туды, ані туды. І як альтэрнатыву – ствараць чыста каталіцкія арганізацыі – моладзевыя, жаночыя, сямейныя. Хай, дарэчы, і праваслаўныя і пратэстанты такія ж ствараюць.
0
Сяргей / адказаць
28.10.2007 / 23:32
Пытанне да Гарлiвага: А Салiдарнасць была экстрэмiсцкай арганiзацыяй цi не? Здаецца дзеяннi Салiдарнасцi: забастоукi, лiстоукi,падпольныя радыюстанцыi, дапамога Захаду, бiтвы з палiцыяй -гэта самы экстрэмiзм. Але штосьцi польскi касцел заняу iншую пазiцыю, чым Вы раiце Мiтрапалiту. Дзякуй Богу што у нас есць бiскуп, якi будзе думаць сам, не алядваючыся як бы чаго не вышла, без такiх дарадцау. Што да каталiцкiх араганiзацый, то у нас iх "вельмi многа" зарэгiстравана, выбiрай любую! Смех ды й годзе, стваральнiкi. Касцел 3 гады не можам вярнуць, а то арганiзацыi/
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
28.10.2007 / 23:41
Да Жыхар Гораду Сонца ++Каментар да фота: ДВА КРЫЛЫ БЕЛАРУСКАЙ ЎЛАДЫ ++ Ну гэта занадта. Наўрад ад іх так шмат залежыць. Да Жаласлівы каментатар ++Але Касцёл жа дзейнічае і ў Віетнаме, і ў Кітаі. Магчыма, лінія айца мітрапаліта, асабліва на першых часах, будзе праўрадавай.++ Я разумею, што трэба весьці нейкую кампрамісную палітыку. Але калі ня будзе раўнавагі паміж тым, што патрабуе ўлада і тым, што патрабуе царкоўны народ, герархам лёгка схіліцца самі ведаеце ў які бок. На жаль, у праваслаўных герархаў як раз праблема з такой раўнавагай. У каталіцкага боку яшчэ ёсьць надзея, мне здаецца. ++Цікава, ці будзе магчымасць незалежным журналістам задаваць яму нязручныя пытанні, накшталт пра касцёл Св. Язэпа і інш., або іх проста да яго не будуць дапускаць?++ Ня ведаю, як будзе далей, але на 8 лістапада запланавана прэс-канфэрэнцыя Тадэуша Кандрусевіча. И, напрыклад, я таксама ўжо там акрэдытаваны ад парталу http://churchby.info . . Так што заклікаю: ПРАПАНУЙЦЕ СВАЕ ВЫРЫЯНТЫ ПЫТАНЬНЯЎ! А я абяцаю потым напісаць, якія былі адказы, калі іх атрымаю Да Генадзь Як у Польшчы ў нас касьцёл дзейнічаць ня можа проста хаця б таму, што ня мае такой падтрымкі і ўплыву ў супольнасьці.. Да Sarkis ++Я лічу, што Царква (і яе прадстаўнікі), павінны несьці мір людзям, вяртаць іх на шлях Божы. Гэтым і займаецца кс.Кандрусевіч у дадзеных яму Госпадам умовах. Беларуская рэальнасць (адсутнасць свабоды, прыніжаньне чалавечай годнасьці і безадказнасць людзей трымаючых уладу, а яшчэ паслякамунізм і атэізм), навязвае свае формы дыялёгу і ўзаемасупрацоўніцтва.++ Гэта так, але чытайце мой адказ вышэй (на Жаласлівы каментатар). Да Гарлівы ++Мне б вельмі хацелася, каб айцец мітрапаліт заняў падкрэслена нейтральную пазіцыю. Напрыклад, па пытанню аб экстрэмісцкіх моладзевых арганізацыях, з абодвух бакоў – як БРСМ, так і МФ. НЕ РЭКАМЕНДАВАЦЬ КАТАЛІКАМ уступаць ані туды, ані туды. І як альтэрнатыву – ствараць чыста каталіцкія арганізацыі – моладзевыя, жаночыя, сямейныя. Хай, дарэчы, і праваслаўныя і пратэстанты такія ж ствараюць.++ БРСМ і МФ параўноўваць нельга. БРСМ нават больш не арганізацыя, а структура. А вось ствараць альтэрнатыўныя трэба, але не мітрапалічай уладай а зьнізу, самастойна.
0
Anyuser / адказаць
29.10.2007 / 02:11
Гарлівы - нэакатэхуменат сапраўды адпавядае патрэбам сучаснай Беларусі ))) Далучайся! з прыходам новага мадэрністы нічога ня зьменіцца (
0
Ці не дасьць ім Бог пакаяньне / адказаць
29.10.2007 / 12:51
"адсутнасць свабоды, прыніжаньне чалавечай годнасьці і безадказнасць людзей трымаючых уладу, а яшчэ паслякамунізм і атэізм), навязвае свае формы дыялёгу і ўзаемасупрацоўніцтва." Арыгінальны падыход! Дык з кім усё ж супрацоўнічаюць папы і ксяндзы? І што з гэтага атрымліваецца мы добра бачым. Херархі зліліліся ў экстазе з рэжымам. Гарлівы ізноў прапагандуе у НН падзел і разарваньне насельніцтва РБ на канфэсійныя кавалкі. Рэанімацыя тактыкі папоў і езуітаў. А яна ужо прыводзіла да грамадзянскай вайны і ліквідацыі ВКЛ і ўсёй Рэчы паспалітай.
0
Паўлюк да Гарлівага / адказаць
29.10.2007 / 13:12
БРСМ і МФ у якасьці экстрэмісцкіх арґанізацый – гэта моцна! :) Усама бін Ладэн адпачывае.
0
Сьцеражыцеся данайцаў / адказаць
29.10.2007 / 16:04
Гарлівы: БРСМ, ... і МФ. НЕ РЭКАМЕНДАВАЦЬ КАТАЛІКАМ уступаць ані туды, ані туды. І як альтэрнатыву – ствараць чыста каталіцкія арганізацыі – моладзевыя, жаночыя, сямейныя. Хай, дарэчы, і праваслаўныя і пратэстанты такія ж ствараюць. Ал.Шрамко: "ствараць альтэрнатыўныя трэба, але не мітрапалічай уладай а зьнізу, самастойна." Вось і РПЦ ідэя шарыкавых спадабалася : цёпленькімі ўзяць і падзяліць абарыгэнаў. О. што тут пачнецца. калі рэжым дапусьціць! Уявіце сабе, на зьмену звычным стэрэатыпам "сталінская молодежь","советская молодежь" прыйдуць ды і ўжо закараняюцца клерыкальна-царкоўныя "хоругвеносцы", "православная молодежь", "православный народ","союз русского народа","клуб каталіцкай інтэлігэнцыі", "Опус Дэі", etc. Мала не будзе...
0
Партызан / адказаць
31.10.2007 / 12:59
Альбо ты беларус, альбо...г-но У сучасных умовах, як ва змаганьня за Волю, кампрамісу быць няможа. Час пераймаць змагарам за Беларусь УСІХ КАНФЭСІЙ!!! Узгадаем у малітве тых, хто з Хрыстом у сэрцы змагаўся за Беларусь. Сьвятамучанік Георгі Бортнік (1919 — 1951) Сын праваслаўнага сьвятара Венэдыкта Бортніка. Бацька служыў і жыў у вёсцы Забор’е цяперашняга Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Магчыма, ён там і нарадзіўся. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі быў сябрам Саюза Беларускай Моладзі на Глыбоччыне, быў у Альбярцінскай школе. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну. З восені 1944-га — сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі. Вайсковец Першага кадравага беларускага батальёну. У пачатку 1945 г. закончыў падафіцэрскую школу ў Баварыі, з красавіка 1945-га служыў камандзірам дружыны 3-га батальёна дывізіі Зіглінга (Дывізія СС "Беларусь). З траўня 1945 г. быў у амерыканскім палоне. Знаёміца з архіяпіскапам Пінскім Аляксандрам (Іназемцавым), ад якога бярэ дабраславеньня на павяртаньня і прыняцьця сьвятарскае годнасьці. Як рэпатрыянт у сьнежні 1945-га вярнуўся ў Беларусь, у Пліскі раён Полацкай вобласьці (цяпер Глыбоцкі раён). З 1947 г. вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай сэмінарыі. У канцы 1945 – у пачатку 1946 г. стварыў падпольную антысавецкую групу. Яна супрацоўнічала ў падпольным Саюзам Барацьбы Супраць Камунізму. Займаліся распаўсюдам антысавецкіх улётак. Пасьля гібелі ў 1948 г. Пятра Шыпка, кіраўніка Саюза, Бортнік стаў кіраўніком арганізацыі. 7 верасьня 1947 г. узяў шлюб з Леанілай Бортнік, дачкой псаломшчыка Аляксандра Барадзіна. У іх нарадзіліся двое дзетак: Лаўр (1948), Алег (1950). Служыў у царкве ў в. Забор’е па беларуску, дапамагаў бацьку. Паводле сьведчаньняў, быў каелянам беларускіх паўстанцаў на Глыботчыне. У траўні 1950 г. а. Бортніка арыштавалі. Паводле прысуду Ваеннага трыбунала ад 10 жніўня 1951-га Бортніка асудзілі “за здраду радзіме” да расстрэлу, прапанавалі зьмяніць прысуд на паняволеньня ў лагэры пад умовай адмовы ад сьвятарства. Але айцец Георгі не здрадзіў Хрыста. Ён быў расстраляны 1 лістапада 1951 году. У 1991 годзе справа ўдзельнікаў Саюза пераглядалася, у рэабілітацыі ім адмоўлена. Трапар, тон 4: У любові да Хрыста і Радзімы набожнымі бацькамі выхаваны, сьвятамучанік Георгі, суродзічу свайму, сьвятому Мяркуру Смаленскаму, пераймаючы, зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, каб ад ворагаў народ свій бараніць годна. А потым, Хрыста любячы і сьвятым Ягоным пераймаючы, у час выпрабаваньня крывавага, сьвятарскі крыж узяў і прынёсшы сябе, як сьвятую ахвяру, за шчасьця народу беларускага, у сьвятая сьвятых увайшоў, дзе зараз цешысься разам з анёламі. Дык цяпер, прад пасадам Хрыста прадстоячы, малі Яго, ойча сьвяты, каб збавіў народ беларускі і падаў яму мір і вялікую міласьць. Кандак, тон 4: Бацькамі, што Якіму і Ганьне пераймалі, народжаны быў ты. Ад дзяцінства прасьвятлёны зьзяньням Хрыстовым. У гадзіну выпрабавальную крыж сьвятарства прыняўшы, прыкладам дабрадзейнасьці і набожнасьці быў ты, ойча звышгодны Георгі, змагаючыся з чырвонай навалай, прапаведаваў Хрыста бязстрашна. Мучаніцкай тваёй крывёю ты ўзмацніў зьнямоглых і шлях паказаў да вызваленьня. За гэта вянцом пераможным, Хрыстос цябе карануе, а мы славу цябе сьпяваем няспынна: “Радуйся, Царквы Беларускай столп непахістны!” Сёньня, 31 кастрычніка, Вячорняй распачнецца ўшанаваньня памяці сьвятамучаніка, беларускага змагара, гэроя супраціву Георгія Бортніка!
0
Gorliwy Litwin / адказаць
01.11.2007 / 21:21
Ojcza, to kali zdoliejecie zadac' pytannie nakont Sv. Jazepa i asabliva - nakont neutralitetu Kasciola u RB - budu viel'mi udziaczny. (Piszu zaraz z Kapernahuma, kudy pryjehau z piligrymkaj)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера