Знайсці
10.03.2014 / 11:087РусŁacБел

Зінаіда Бандарэнка: Зваротнага шляху для Украіны больш няма

Пагарда і імперскасць Расеі ўжо даўно парушылі брацкую сувязь паміж славянскімі народамі. Пра гэта заявіла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка ў інтэрв'ю сайту eurobelarus.info.

«У нас дома ідуць два ўкраінскія каналы, мы фактычна іх не выключаем. Слёзы на вачах наварочваюцца ад таго, што там робіцца. Мужныя людзі змагаюцца за сваю свабоду. Гэта добры прыклад для нас, беларусаў, якім не хапіла моцы, арганізаванасці, мужнасці дамагчыся права «людзьмі звацца».

Уся наша сям'я за тое, каб перамог украінскі народ, за перамогу Майдана! Украінцы заслужылі свабоду і лепшай долі. Нават большасць расейцаў, якія жывуць ва Украіне, таксама за перамогу Украіны: яны жывуць там даўно, Украіна стала для іх другой радзімай. Я малюся за Украіну», - сказала народная артыстка.

Паводле яе слоў, Расея, пайшоўшы вайной на Украіну, уласнымі рукамі разбурыла міф аб старажытным славянскім братэрстве і еднасці.

«Гэтая славянская сувязь парушаная ўжо даўно: пагарда і імперскасць у нацыянальны характар рускіх закладзеныя здаўна. Славянская сувязь парушаная, і наўрад ці ўдасца аднавіць пачуццё славянскага адзінства паміж рускімі, украінцамі, беларусамі і іншымі славянскімі народамі», — упэўненая Зінаіда Бандарэнка.

Народная артыстка Беларусі лічыць, што ўкраінскія падзеі паўплываюць на стаўленне беларусаў да Расеі.

«Праўда, беларусы пакуль баяцца выказваць свае думкі ўслых. Баяцца страціць усё нажытае за апошнія 20 гадоў, баяцца за свой дабрабыт, баяцца, як іх выказванні ўспрымуць наверсе? Выказванню свайго стаўлення да імперскай Расеі перашкаджае і духоўная абмежаванасць нашых людзей», — адзначыла Зінаіда Бандарэнка.

Яна пажадала ўкраінскаму народу перамогі і сіл пратрымацца да канца.

«Зваротнага шляху для Украіны больш няма. Украінцаў падтрымлівае, без перабольшання, увесь свет, за выключэннем часткі расейцаў.

Для беларусаў гэта вельмі добры прыклад барацьбы за права «людзьмі звацца». Я часта езджу ў грамадскім транспарце, часта чую: «украінцы - гэта не беларусы». Украінцы паказваюць нам прыклад - як трэба змагацца за свабоду і праўду.

Як чалавек і як член Рады беларускай інтэлігенцыі я - за ўкраінскі народ, я - за Майдан. Рада беларускай інтэлігенцыі прыняла зварот у падтрымку Майдана. Хачу сказаць украінцам: трымайцеся - і перамога будзе за вамі», - падагульніла народная артыстка Беларусі.

Хартыя'97

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930