Знайсці
04.03.2014 / 11:2835РусŁacБел

Курэйчык: Насельніцтва Крыма глядзіць на рускіх салдат як на прыдуркаў

У сусветнай палітыцы ёсць два варыянты прымянення сілы — мяккі і жорсткі, — піша ў сваім Фэйсбуку беларускі драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык. — Гэта дзіцячая памылка — думаць, што жорсткая, наўпростая сіла (чытай: гвалт, прымус) — лепшая. Майдан абодва разы — і ў 2004, і ў 2014 — выйграў дзякуючы «мяккай» сіле.

Ніхто не захапіў ні Раду, ні Адміністрацыю прэзідэнта, ні МУС, не нападалі на прэзідэнта і чыноўнікаў, ад снайпераў загінулі ў асноўным дэманстранты, і тым не менш рэжым паваліўся, а прэзідэнт уцёк. Мяккая сіла аказалася ў шмат разоў эфектыўнейшай за «Беркут», БТРы, разгоны, арышты і снайпераў.

У адплату Расія пачала сцэнар прымянення жорсткай сілы ў Крыме.

Ваенная акупацыя, інтэрвенцыя, пад аўтаматамі спецназа ГРУ прызначаюць свайго «прэзідэнта», натоўпы ўзброеных салдат бегаюць па паўвостраве, гатовыя паказаць перавагу расійскай зброі, крутасць пуцінскіх войскаў, хвацкасць… Хоць каму-небудзь. А паказваць няма каму. З імі ніхто не ваюе. Яны ходзяць — а нікога няма. Толькі насельніцтва глядзіць на іх як на прыдуркаў. Ну ходзяць і ходзяць…

У выніку: для ўсяго свету Расія — агрэсар, па сутнасці яе выключаюць з Васьмёркі, выціраюць аб яе ногі усе ад Фінляндыі да Новай Зеландыі, расійскі рынак страчвае 2 трыльёны рублёў, валюта абвальваецца, як у Зімбабвэ, пачынаюць уводзіць візавыя санкцыі і г.д. А для Крыма і Украіны нічога не мяняецца:

ну, як хадзілі рускія салдаты з Чарнаморскага флоту па Крыме, так і ходзяць, ну, хай іх крыху больш… Як кіравалі Крымам мясцовыя клептакраты, так і кіруюць. Рэйсавыя аўтобусы-цягнікі і так ходзяць. Рынкі-крамы адкрытыя. Усё як звычайна. Гэта значыць, для Украіны не змянілася нічога па факце. А Расія — у поўнай дыпламатычнай і эканамічнай задніцы. Таму што ні растлумачыць уварванне, ні знайсці падставу далучыць Крым, ні ўтрымаць інвестараў у сітуацыі вайны немагчыма. Гэта і называецца перавагай «мяккай сілы». Што застаецца рускім?

Андрэй Курэйчык, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера