Знайсці
21.02.2014 / 19:5216РусŁacБел

Угода між Януковічам і апазіцыяй — поўны тэкст

Занепакоеныя трагічнымі выпадкамі страты жыццяў ва Украіне,

Імкнучыся неадкладна спыніць крывапраліцце,

Рашуча настроеныя пракласці шлях да палітычнага ўрэгулявання крызісу,

Мы, бакі, ніжэйпадпісаныя, дамовіліся аб наступным:

1. На працягу 48 гадзін пасля падпісання гэтага пагаднення будзе прыняты, падпісаны і апублікаваны спецыяльны закон, які адновіць дзеянне Канстытуцыі Украіны 2004 года са зменамі, унесенымі да гэтага часу. Падпісанты заяўляюць пра намер стварыць кааліцыю і сфармаваць урад нацыянальнага адзінства на працягу 10 дзён пасля гэтага.

2. Канстытуцыйная рэформа, якая будзе ўраўнаважваць паўнамоцтвы прэзідэнта, урада і парламента, будзе пачатая неадкладна і завершана ў верасні 2014 года.

3. Прэзідэнцкія выбары будуць праведзены адразу пасля прыняцця новай Канстытуцыі Украіны, але не пазней за снежань 2014 года. Будзе прынятае новае выбарчае заканадаўства, а таксама сфармаваны новы склад Цэнтральнай выбарчай камісіі на прапарцыйнай аснове ў адпаведнасці з правіламі АБСЕ і Венецыянскай камісіі.

4. Расследаванне нядаўніх актаў гвалту будзе праведзенае пад агульным маніторынгам улады, апазіцыі і рады Еўропы.

5. Улада не будзе ўводзіць надзвычайнае становішча. Улада і апазіцыя ўстрымаюцца ад прымянення сілавых мер.

Вярхоўная Рада Украіны прыме трэці закон аб вызваленні ад адказнасці, які будзе распаўсюджвацца на тыя ж правапарушэнні, што і закон ад 17 лютага 2014 года.

Абодва бакі будуць прыкладаць сур'ёзныя намаганні для нармалізацыі жыцця ў гарадах і вёсках шляхам вызвалення адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў і разблакавання вуліц, сквераў і плошчаў.

Незаконная зброя павінна быць здадзеная ў органы Міністэрства ўнутраных спраў Украіны на працягу 24 гадзін з моманту ўступлення ў сілу вышэйзгаданага спецыяльнага закону ( п.1 гэтага Пагаднення).

Пасля названага перыяду ўсе выпадкі незаконнага нашэння і захоўвання зброі будуць падпадаць пад дзейнае заканадаўства Украіны. Сілы апазіцыі і ўлады адыдуць ад пазіцый супрацьстаяння. Улада будзе выкарыстоўваць сілы правапарадку выключна для фізічнай абароны будынкаў органаў улады.

6. Міністры замежных спраў Францыі, Германіі, Польшчы і Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі заклікаюць да неадкладнага спынення ўсіх відаў гвалту і супрацьстаяння.

г. Кіеў, 21 лютага 2014 года

Ад улады:

прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч

Ад апазіцыі:

лідар партыі УДАР Віталь Клічко,

лідар ВА « Бацькаўшчына « Арсеній Яцанюк,

лідар ВА «Свабода « Алег Цягнібок

Засведчылі:

Ад Еўрапейскага Саюза: Федэральны міністр замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франк-Вальтэр Штайнмаер, міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча Радаслаў Сікорскі і кіраўнік дэпартамента кантынентальнай Еўропы Міністэрства замежных спраў Французскай Рэспублікі Эрык Фурнье.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930