Знайсці
15.02.2014 / 16:505РусŁacБел

Сёння Грамніцы, і сённяшняе надвор'е абяцае раннюю вясну

Дучо дзі Буонінсэнья, Стрэчанне. 1308—1311.

Сёння ў праваслаўных Грамніцы, або Стрэчанне — свята, калі ў царкве асвячаюць свечкі, што, лічылася раней, бароняць хаты ад грому. Такі вось перажытак дахрысціянскіх вераванняў.

З Грамніцамі былі звязаныя і пэўныя метэаралагічныя прыкметы.

«Калі на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол наесца травіцы». Гэта значыць, калі на Грамніцы адліга, то і вясна будзе ранняй.

«Як на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга». А гэта прыкмета для сельскіх гаспадароў. Цёплыя Грамніцы вястуюць цёплую вясну, а ў такія гады зямля раней перасыхае, і ўраджаі ніжэйшыя.

Спраўдзім, ці старыя прыкметы, аналагічныя абуджэнню амерыканскага сурка, усё яшчэ дзейнічаюць. 

На два тыдні наперад метэаролагі абяцаюць цяпло. У Мінску да плюс 4—9, на Берасцейшчыне нават да 7—12.

У расейцаў Грамніцы называюцца Сретенье, ад слова стрэча, сустрэча. Бо гэтае свята было ўстаноўленае ў гонар першага прынясення Ісуса ў храм.

Каталікі адзначалі Грамніцы 2 лютага. На лаціне гэтае свята называецца Praesentatio Domini — Паказ Госпада.

Пратэстанты гэткіх святаў не вызнаюць.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера