Знайсці
05.02.2014 / 08:57РусŁacБел

«Еўраопт» дасягнуў манапольнага статусу пастаўшчыка садавіны ў Беларусь

Ён дзеліць гэты статус з магілёўскай кампаніяй «Фруктэст» (былы «Савіт»).

У сувязі з гэтым Міністэрства эканомікі ўключыла ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках, ТАА «Еўрагандаль». А вось «Фрутімпарт» (кампанія, афіляваная з сеткамі «Суседзі» і «Сцяжынка»), якая некаторы час таксама ўваходзіла ў дзяржрэестр, летась была выключана з яго.

Таксама «Еўрагандаль» уключаны ў рэестр манапалістаў па пазіцыі «крупы».

Іншымі дэбютантамі рэестра ў 2013 годзе сталі завод «Тэхнаніколь» (мяккія дахавыя матэрыялы), Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» (сшыткі), ЛМЗ «Універсал» (пад'ёмнікі і канвееры для падземных работ), «Гомелькабель» і Баранавіцкі станкабудаўнічы завод (абмотачныя эмаляваныя драты), «Ольса» (электрапомпы «Ручаёк») і Бабруйскі завод біятэхналогій (этылавы рэктыфікаваны тэхнічны спірт).

Пасля ўключэння ў склад «Белшыны» Крычаўскага завода гуматэхнічных вырабаў «манапольная» наменклатура прадпрыемства пашыралася за кошт гумавага абутку. Таксама на адну пазіцыю ў рэестры стала больш у «Белтэлекама» — гэта паслуга па «прадастаўленні ў карыстанне месцаў у кабельнай каналізацыі».

У 2013 годзе Мінэканомікі палічыла, што больш няма манапалістаў на рынку паставак чаю і кавы. У выніку са спісу былі выключаныя найбуйнейшыя пастаўшчыкі гэтай прадукцыі кампаніі «Авалонгандаль» і «Караван».

Паводле ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930