Знайсці
10.10.2007 / 14:488РусŁacБел

Гадавіна з крыжом

Учора споўнілася 13 гадоў майму сьвятарству. 9 кастрычніка 1994 года, у дзень памяці сьвятога апостала і евангеліста Іаана Багаслова мітрапаліт Філарэт рукапаклаў мяне з дыякана ў прэсвітары. З блогу а. Аляксандра Шрамка

Учора споўнілася 13 гадоў майму сьвятарству. 9 кастрычніка 1994 года, у дзень памяці сьвятога апостала і евангеліста Іаана Багаслова мітрапаліт Філарэт рукапаклаў мяне з дыякана ў прэсвітары.

Дарэчы, менавіта прэсвітар, а не сьвятар, як прынята казаць, бо ў хрысьціянстве ў прынцыпе ўсеагульнае сьвятарства ў адпаведнасьці з словамі апостала Пятра: «вы - род выбраны, царскае сьвятарства, народ сьвяты, людзі набытыя, каб абвяшчаць дасканаласьць Таго, Хто выклікаў вас зь цемры ў цудоўнае Сваё сьвятло»

(1Пят.2:9)

Дык вось адбылася гэтая падзея не ў Менску, а ў Барысаве, у Сьвята-Уваскрасенскім саборы.

Туды паехаў мітрапаліт служыць у сувязі зь юбілеям і імянінамі настаяцеля, масцітага, як кажуць, пратаіярэя. Ну і мяне захапілі. Тым больш хіратонія надае большай урачыстасьці службе.

Храм пабудаваны ў сярэдзіне 19-га стагодзьдзя. Памятаю, калі мы там служылі, было два прыдзелы – свьятога князя Ўладзіміра і сьвятой княгіні Вольгі. Што асабліва спадабалася маёй жонцы Вользе, бо не часта сустрэнеш храм у імя яе сьвятой. Праўда, прыдзел Вольгі быў больш па назве, чым па сутнасьці. Бо ў гэтым месцы за іканастасам быў не алтар, а панамарка – месца дзе рыхтуюць розныя рэчы для службы, распальваюць кадзіла і г. д. І было вельмі бачна, што нават да прыезду мітрапаліта не змаглі там навесьці парадак з-за паўсюдна растыканага там хламу. Навогул у вочы кідалася агульная запушчанасьць сабору. Рамонт рабіўся невядома калі, нават трэшчыны былі па мурах. Гэта тым больш уражвала, што вельмі кантраставала з вонкавым даволі прыгожым выглядам. Пры гэтым, ня гледзячы не на што, у віншавальных прамовах казалі пра няспынны клопат настаяцеля аб храме.

Зараз я думаю, ці не было гэта знакам таго, што мне прыйдзецца займацца тым, што зьвяртаць увагу на яўную запушчанасьць усёй царквы навогул, пры тым, што прынята казаць толькі пра «росквіт праваслаўя».

Цікава і то, што як я нядаўна даведаўся, замест прыдзела сьвятой Вольгі ў саборы цяпер прыдзел сьвятога Аляксандра Неўскага – гэта ўжо майго сьвятога. І калі прыдзел пераасьвечаны і дзейнічае, то ўсё ж яго прывялі ў парадак. Можа гэта таксама знак? Знак таго, што магчымы парадак і навогул у царкве.

Аляксандар Шрамко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930