Даслаць навіну
Знайсці
0
Zhauranak / адказаць
08.10.2007 / 12:27
[web@nn.by: 2.6.10.]
0
Zhauranak / адказаць
08.10.2007 / 13:33
Шмат людзей лічыць РПЦ інструмэнтам Расейскае імпэрскае палітыкі (чаго варты толькі малебен "за бомбу"), Алексія ІІ "былым" служывым КГБ. Як можа Рым не заўважаць такога і ісьці на супрацу асабліва ў сьвятле апошніх падзеяў (так званае аб'яднаньне з РПЦЗ)?
0
нацыяналіст / адказаць
08.10.2007 / 22:06
Жаўранак, я ня бачу лёгікі у вашых выказваньнях.
0
Zhauranak 2 Нацыяналіст / адказаць
09.10.2007 / 01:02
Растлумачце
0
)))) / адказаць
09.10.2007 / 01:17
мадэрніста ды схізматык (+гэбіст) вось дык дуэт адна палітыка..няма паміж імі Бога
0
Halina von Leipzig / адказаць
09.10.2007 / 11:12
Аніякага скандалу - наадварот, добрая навіна. У каталікоў захаваныя таемствы і апостальскае пераемства сьвятарства. Аніякія яны не еретыкі, і Вы гэта ведаеце нашмат лепш за мяне, міранку без багаслоўскай адукацыі. Што да перакананьняу паствы... дык большасьць простых прыхаджан і ў порчу верыць, і у ведьзьмакоў, і у іншыя забабоны. Няўжо й тут будзем прыслухоўвацца?
0
Партызан / адказаць
09.10.2007 / 17:07
Ну няўжо вы ня ведаеце, што РКЦ мае з РПЦ агульныя тэмы... ну на прыклад "барацьбу з некананічнымі групоўкамі", якія перашкаджаюць экспансіі Грэка-каталіцтва на ўсход Украіны. Украінскага праваслаўя сьвядомыя ўкраінцы жадаюць, г.з. малітвы на ўласнай мове і ва ўласнам абрадзе. Ды ці мала агульных тэмаў? РПЦ паступова губляе ўплыў і аўтарытэт у праваслаўным сьвеце, таму і імкнецца яго падтрымаць праз рымскія гэшэфты. Ну а вернікі...ну хто іх бачыць у дзяржаўнай Царкве? Ці ня Вам, чалавеку з царкоўнай адукацыяй, незразумела: пасьля Сінадальнага кіраваньня, савецкага прыслужэнства і г.д. РПЦ згубіла сваю царкоўнасьць, захаваўшы толькі прыгожую абалонку.
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
10.10.2007 / 15:07
Да Halina von Leipzig Ня будзем зараз спрачацца наконт ерэтыкоў. Толькі скажу, што разуменьне рыма-каталіцтва як ерасі гэта далёка не проста забабоны. Бывае, што сярод праваслаўных багасловаў знаходзяцца і такія, што ня лічаць рыма-каталіцтва ерасью, але іх пазыцыя мала чым абгрунтавана, акрамя эмоцыяў. Але трэба і добра разумець, што ерэтык гэта зусім не абавязкова = вораг. Я, напрыклад, лічу, што можна мець добрыя стасункі, сябраваць, супрацоўнічаць і г. д. , але пры гэтым асэнсаваць, што ёсьць дагматычныя разыходжаньні. З боку рыма-каталіцтва таксама пры ўсім добрым стаўленьні да праваслаўных, яны лічацца схізматыкамі. Аб гэтым зусім нядаўна нядвухсэнсоўна зноў заявіла ватыканская камісія па пытаньням веры. Ня думайце, што гэта так проста – давайце ўсё забудзем і будзем толькі пляскаць у ладошкі. Дагматыка – гэта не забабоны, за гэта людзі змагаліся нават да сьмерці. Са свайго боку магу сказаць толькі адно – калі б я быў упэўнены, што каталікі не ерэтыкі, то хіба ж я б да іх не далучыўся? Мяне трымае зусім не абрад. Абрад тым больш існуе такі і ў межах каталіцтва – уніяцтва. Але тут справы ў іншым, на што я хацеў зьвярнуць увагу. Гэта тое, што даволі сур’ёзныя рэчы становяцца раменнай манэтай у палітыцы. Калі б такі хаўрус з каталікамі быў шчыры і шоў ад веры, то чаму мы ня бачым аналягічнага сяброўства ў той жа Маскве. Чаму ў такіх адносінах ёсьць варыянты на экспарт і для “унутрыньняга ўжываньня”? Да Партызан У гісторыі Царквы ёсьць розныя старонкі. Між іншым, яны розныя і у рыма-каталіцтве. Акрамя Сінадальнага кіраваньня, савецкага прыслужніцтва ёсьць, напрыклад, подзьвіг сотняў тысяч пакутнікаў, якія коштам свайго жыцьця заплацілі за сваю праваслаўную веру, за вернасьць Царве, якая далёка не абмяжоўваецца патрыярхамі, мітрапалітамі і г. д.
0
Zhauranak / адказаць
11.10.2007 / 00:36
Ну, як жа Вы не разумееце: Маскоўскі патрыярхат ня служыць Богу, ён служыць Пуціну, як зь ім аб'ядноўвацца і ўвогуле мець стасункі, калі рэлігія выкарыстоўваецца так жа сама, як і царскай Расеі? No offence, але гэта нагадвае нядаўні заклік Буша не прызнаваць генацыду армянаў: маўляў, для нас праўда вымяраецца сёньняшнімі кавалкамі хлеба. Калі былі сотні тысячаў сьвятых і пакутнікаў у расейскіх праваслаўных, дык яны ж былі і ў паганцаў, і ў будыстаў, і ў жыдоў і атэістаў і г.д. Што: аб'ядноўвацца зь імі?
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
11.10.2007 / 17:35
Да Zhauranak А я таксама заклікаю Вас зразумець, што Царква гэта ня толькі патрыярхат, экзархат і прочыя структуры. Гэта людзі, і яны ёсьць незалежна ад Вашага разуменьня, жаданьня, а таксама стэрэатыных ідэялягічных міфалагем.
0
Крыжак / адказаць
11.10.2007 / 23:08
Айцец Аляксандр трымаецца годна і не прыніжае свайго сану і сваёй канфесіі. Але наўрад ці знойдзецца дастаткова такіх як ён, каб змяніць унутраны змест арганізацыі, якую ён прадстаўляе. Прыгадаем прыклад а. Аляксандра Меня, якому гэта таксама не ўдалося. У саму Усходнюю Святасць закладзеная гэтая супярэчнасць: з аднаго боку, задаецца супервысокая планка схімы-столпніцтва-ісіхазма, для нямногіх абраных, і з іншага - гэта быццам бы здымае з усіх астатніх любую адказнасць за тое, што адбываецца на грэшнай зямлі, аддадзенай ва ўладу Шатану. У праваслаўных ніколі не было свайго Тамаша Аквінскага, сваёй мадэлі прымірэння веры з розумам. І, такое ўражанне, што быць не можа: калі б з’явіліся, дык былі б не праваслаўнымі, а каталікамі :-) Таму запрашаем да нас тых, хто хоча сумясціць Веру і Розум, практычную дзейнасць і шавананне прыказанняў Божых. Тут, на гэтай зямлі :-) Мы не да такой ступені ненавідзім гэты свет, як Усходняя Святасць, але і не да такой ступені забыліся на Прыказанні, як Заходні Рацыяналізм. Залатая сярэдзіна, паводле Ісуса, сына Сірахава...
0
Zhauranak 2 а. Шрамко / адказаць
14.10.2007 / 15:00
Айцец Шрамко, праўда Ваша ў тым, што структуры складаюцца зь людзей і на пэрсанальным узроўні стасункі мець можна, й нават трэба. Але, калі гаворка ідзе пра супрацоўніцтва са структурамі, то якія б добрыя людзі ня былі, ўсё-роўна ёсьць вялікая рызыка ў тым, што яны будуць слухацца сваёй вэртыкалі. Людзі ёсьць і ў гэбэ, і ў гестапа таксама былі людзі. Прывяду прыклад сучасны: бальшыня сьвятароў РПЦЗ ў Мэльбурне перайшла на бок РПЦ: паслухаліся вышэйшых саноў, а гэта значыць, што й прапагандаваць яны будуць тут "бажэственны пуцінізм". Вы як клерык павінны ведаць якой крывёю далося нам падпарадкоўваньне Маскве, якія б добрыя людзі ў ейных структурах ня былі. Выбачайце за жорсткасьць.
0
Гарлівы / адказаць
15.10.2007 / 11:52
класны тэрмін - бажэственны пуцінізм. Той жа спрадвечны арганічны цэзарапапізм, адаптаваны да патрэбнаў канкрэтнай эпохі.
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
18.10.2007 / 01:10
Да Zhauranak Ну якая там жорсткасьць... Я, дарэчы, як раз толькі напісаў артыкул пра "бажэственны пуцінізм".... Ну нешта на падобную тэму. Калі зьмесьцяць на сайце, які яго ўзяў, я скіну спасылку..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера