Даслаць навіну
Знайсці
0
Гарлівы / адказаць
03.10.2007 / 21:44
а ці прынцыпова можна ад гэтага пазбавіцца ў Праваслаўнай Царкве? "Таму, што царква ў Расейскай імпэрыі была пастаўлена ў ранг абслугоўваючага дзяржаўныя інтарэсы ведамства". А ў Бізантыйскай імперыі хіба не так? дык не бывае ж квадратных колаў.... Царква ёсць адна - Скала.
0
Чалавек / адказаць
03.10.2007 / 22:06
Дзякуй Богу, што яшчэ з калыскі ахрышчаны хрысьціянінам ў каталіцкай канфесіі. З гэтага ня маю душэўных хістаньняў. Прыходжу ў касьцёл, служба па- беларуску, малітвы па-беларуску, сьвятар размаўляе з народам па- беларуску, я размаўляю з БОГАМ па-беларуску і мне, паважаны айцец Аляксандр вашыя словы:"неразуменьне, якое можа прывесьці да ерасі, якая мае сваю назву – філятызм (ад словаў “любіць” і “племя”).", а таксама словы пра нейкія каноны на нейкіх тэрыторыях не здаюцца пераканаўчымі. Я проста веру ў БОГА !
0
cymus / адказаць
03.10.2007 / 22:09
Лагічныя разважанні, аднак што тады рабіць нам? Пераходзіць у каталіцтва? І, зрэшты, жаданне стварыць самастойную царкву - гэта не толькі пытанне мовы. Галоўнае вызваліцца з-пад РПЦ.
0
Аляксандр / адказаць
03.10.2007 / 22:16
То атрымоўваецца, што трэба заставіць усё як ёсьць?!
0
Новы / адказаць
04.10.2007 / 03:40
Бедная і нясчасная РПЦ !Яна аказваецца зусім ня руская !Але гэта не перашкаджае ёй задурываць рускай ідэяй голавы людзям на тэрыторыі суседняй дзяржавы. РПЦ ня прыклад. Ёсць іншыя праваслаўныя цэрквы з набажэнствам на нацыянальных мовах.
0
Калдыр / адказаць
04.10.2007 / 06:35
А я ўвогулле бемжаваўся ад праваслаўнай веры ў каталіцтва, каб не бачыць усяго гэтага гвалту над беларускасцю ў святым месцы - у царкве...
0
Mikola / адказаць
04.10.2007 / 06:40
Velmi aktualnaia tema. Autakefalnaia belaruskaia tcarkwa, iakaia isnue u USA, adzin prihod u Canade i adzin u Australii, geta tcarkwa emigrantau waennai pari, i toe sto iana bila adnoulena akupatcinai uladai u Mensku u 42 godze nadae welkuiu shkodu naswe " autakefalnaia". Episkap Mikalai pamer, Episkap Izaslau - tiajka hwori. Bili dwa maladih " episkapa" Aliaksandr ( Salagub) i Evan ( Purik), ale getiaia liudi siabe skamprametawali. Adzini aktiuni pastar , Episkap Germanas (Belaruskaia Prawaslaunaia tcarkwa) Iamu patreben belaruskamouni maladi swiatar. I patrebna kakaniczacia tcarkwi . Albo ad grekau, albo ukraintcau
0
Гарлівы / адказаць
04.10.2007 / 07:51
"аднак што тады рабіць нам? Пераходзіць у каталіцтва?" ТЫ СКАЗАЎ
0
Белорус / адказаць
04.10.2007 / 08:45
На Белоруси(если мы независимое суверенное государство со всеми его атрибутами) должна быть белоруская церковь со службой на языке и она не должна подчиняться Московскому экзархату
0
saavos' / адказаць
04.10.2007 / 08:52
Мне здаецца што уся прычына у цэзарапапiзьме што Царква падпарадкоу валася царам ,султанам фюрэрам кгб дэфэнзiве ... А у Амэрыц няма самадзяржауя а нацыянальныя праваслауныя цэрквы арыянтаваны на мэтраполii
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
04.10.2007 / 11:43
да Гарлівы "а ці прынцыпова можна ад гэтага пазбавіцца ў Праваслаўнай Царкве?" Праваслаўная Царква ў Амэрыцы, напрыклад, - хоць і аўтакефальная, хоць і нацыянальныя, - растуць і пашыраюцца. Шмат хто з пратэстантаў адкрывае для сябе Праваслаўе як аўтэнтычнае хрысьціянства. Аналягічная сытуацыя ў Эўропе – цікавасьць да праваслаўя расьце, яно набывае моц. Цалкам з нуля паднялася Праваслаўная царква ў Албаніі (дзе рэлігія была проста зьнішчана фізычна ў свой час). І ў тым і справа, што Праваслаўе найбольш пэрспэктыўна разгортваецца ў свабодных грамадзтвах, дзе няма ніякай апекі дзяржавы, насуперак таму, што ў нас часта думаюць, быццам царква не выжыве без такой апекі. Ёсьць свае наросты шматвяковай гісторыі, і трэба іх лячыць. Гэта асабліва цяжка там, жзе царква традыцыйна выконвала нейкія не свае функцыі. Таму яе імкнуцца выкарыстоўваць, і ня толькі дзяржава. Вось, напрыклад, і ў мэтах беларусізацыі. Мы павінны зразумець, што Царква не для гэтага. да Чалавек Добра, што Вы проста верыце ў Бога. Але шмат хто, паверце, і у Праваслаўнай царкве так кажа. Маўляў, у мяне няма праблемаў, мяне цалкам задавальняе. Ці няма тут нейкага эгаізму, Вы не находзіце? да cymus “галоўнае вызваліцца з-пад РПЦ”. Не, гэта не галоўнае. Скажу шчыра, мяне ніяк не задавальняе тое, як выглядае УПЦ КП, “вызваленая” з-пад РПЦ. Мне здаецца тут памылка, аналягічная той, што як, напрыклад, шмат хто лічыць, што “галоўнае вызваліцца з-пад Лукашэнкі”. Вызваліцца можна, але добра, калі б гэта было так проста. Наівна лічыць, што адразу будзе лад і шчасьця. Трэба глядзець і лячыць нейкія ўнутрынія хваробы, з-за якіх, дарэчы, і прыйшоў да ўлады такі чалавек. Аналягічна і ў царкве. Сярод іншых пэрспэктыў безумоўна трэба разглядаць і пэрспэктыву аўтакефаліі, але спакойна і не як галоўную і вырашальную. Трэба, кажучы словамі Гарлівага, выправіць свае квадратныя колы ў круглыя, а потым ужо глядзець, куды ехаць. да Аляксандр Адкуль такая выснова, што трэба пакінуць яе ёсьць? Наадварот, трэба шмат чаго зрабіць, але трэба добра асьвядоміць, што рабіць і як. да Новы Вы перабольшыце ролю царквы ў распаўсюджваньні “рускай ідэі”. Яна ў Беларусі папулярная ў сілу агульнага сындрому, як бы гэта сказаць, “малодшага брата”. Не думаю, напрыклад, што людзі тыпу Лукашэнкі такі таму, што іх гэтаму навучыла праваслаўная царква. Такія цэрквы ёсьць. Але, як добра разумееце, у нас даволі незвычайнае становішча з нацыянальнай мовай. Адна справа, калі ўвесь народ размаўляе на румынскай, напрыклад, мове, то і царква служыць на румынскай. Іншая справа у нас. Калі пераходзіць на жывую мову, то перш за ўсё пакуль на расейскую і часткай на беларускую – адпаведна патрабаваньням царкоўнай супольнасьці. Па меры беларусізацыі грамадзтва будзе беларусізавацца і царква. Яна толькі павінна адклікацца на адпаведныя патрабаваньні, а сама не займацца актыўнай моўнай палітыкай – ці там русыфікацыяй, ці там беларусізацыяй. Ёсьць людзі, што жадаюць маліцца па-беларуску, але ёсьць і па-расейску, ёсьць – і па-церкоўнаславянску. На ўсе гэтыя заклікі і патрэба трэба рэагаваць і адказваць. Адпаведнай працай па перакладу ў тым ліку. да Калдыр Я б усё ж не называў гэта “гвалтаваньнем”. Калі няма, як я казаў, расейскага набажэнства, то хіба гэта “гвалтаваньне над расейскай мовай”? Гэта проста адлюстраваньне таго, што ёсьць ў грамадзтве навогул. да Mikola Кананізацыя царквы ад украінцаў? Гэта якіх? І што Вы лічыце кананічнасьцю? Можа нешта іншае, чым прынята. Тады абгрунтуйце. да Белорус Церковь должна быть не белорусская, а в Беларуси. Возможно самостоятельной в управлении, и конечно на языке. На каком? На том, на котором говорят люди. да saavos' Справа ня ў тым, што там няма самадзяржаўя. Там, яшчэ раз Вам кажу, ёсьць і свая аўтакефальная царква і добра жыве без цэзарэпапізму, і гэта адзначае, што зусім гэта не арганічная частка праваслаўя. . А тое, што нацыянальныя цэрквы арыентуюцца на мэтраполіі – вось гэта проста некананічна.
0
Новы / адказаць
05.10.2007 / 00:48
Няшчырыя адносіны РПЦ да беларусізацыі. Гэта падобна на пазіцыю такога кшталту " Калі усе перастануць красці тады і я красці ня буду". Русіфікацыя гэта злачынства і РПЦ на баку тых хто робіць гэта злачынства.
0
Стойце ў свабодзе / адказаць
05.10.2007 / 10:22
Прапаганда бізантыйскага мэнталу з маскоўскім акцэнтам ўсьцяж прысутнічае ў пісаніне бізантыйца. Але гэта прыёмы маскалёўскай палітыкі і поўная лухта, што хрысьціяне мусяць залежаць ад акупацыйных цэнтраў у Маскве,або яшчэ дзесьці. Маскоўская агэнтура сёньня мае заданьне буфэрызаваць незалежніцкія настроі ў РБ. Ніколі не забывайце якую разбуральную ролю адыгралі ў палітычнай гісторыі ВКЛ выхадцы з бізантыйскай Украіны.
0
Гарлівы / адказаць
05.10.2007 / 11:40
дык а ў чым была прычына расколу 11 ст.? Хіба не ў пытанні аб тым, хто мусіць кіраваць Царквой на Зямлі - намеснік Хрыста, або Цэзар? і хіба сам Хрыстос не даў на гэта адназначны адказ, калі яму паднеслі дынар? што да заходніх пратэстантаў, дык яны ўвесь час нешта цікавае для сябе на Ўсходзе адкрываюць, пакуль не захопяцца нечым чарговым усходнім цікавым. Бо людзі цікаўныя, але без унутранага ядра асобы. Я рачэй прывяду прыклад англа-католікаў: Ньюмэна, Чэстэртона, Эліота і іншых, і да нашых дзён гэты рух працягваецца. Надыходзіць час вялікіх выпрабаванняў для Хрысціянства, і хвалі не змоюць у мора толькі тых, хто стаіць на Скале.
0
нацыяналіст / адказаць
05.10.2007 / 16:46
Згодны з айцом Шрамко. Але трэба адзначыць - ці мае Царква іншыя абавязкі перад супольнасьцю акрамя пропаведзі Эвангельля і адпраўленьня Сакрамэнтаў? Калі мае - дык яна, як адна з найбольш адказных арганізацыя у краіне, павінна ўдзельнічаць і у беларусізацыі.
0
Ядловец / адказаць
05.10.2007 / 20:37
Ты наіўны, і зусім не нацыяналіст. Калі называеш айцамі маскоўскіх служкаў. Адказ "гарліваму": толькі апантаныя каталікі((ЯНЫ Ж ГАРЛІВЫЯ) могуць кіраваць сьветам. Вам, сп.гарлівы, выпісаць пуцёўку ў дурдом. ці вы проста без чаргі па хуткай дапамозе?
0
Апошні нумар часопіса "Огонёк" / адказаць
05.10.2007 / 20:38
http://www.ogoniok.com/5016/41/ "Обрусевшего белорусского поляка, митрополита Тадеуша Кондрусевича, с 16-летним служением которого связано возрождение католицизма в нашей стране, Святой престол отправляет на историческую родину."..."По словам православного священника Александра Шрамко, «после приватизации Русской зарубежной церкви для Московской патриархии становится как никогда близка монополия в русском и околорусском православном мире, и тут Ватикан весьма ценный союзник. Какое-то время назад, в угоду своей консервативной пастве, Московская патриархия сохраняла суровый вид, ругала католиков, негласно принимая при этом финансовую помощь от Католической церкви. Ватикан хорошо понимал политический характер такого поведения. Но при этом Католическая церковь не могла не воспользоваться романтическим периодом становления религиозности для расширения собственного влияния в России. Для этой стратегии как нельзя лучше подходила личность Тадеуша Кондрусевича. Было ли так задумано или так получилось само собой, но он идеально сыграл нужную роль».
0
Dz - Ядловец / адказаць
06.10.2007 / 11:56
Ядловец напiсаў(ла) Адказ "гарліваму": толькі апантаныя каталікі((ЯНЫ Ж ГАРЛІВЫЯ) могуць кіраваць сьветам. Вам, сп.гарлівы, выпісаць пуцёўку ў дурдом. ці вы проста без чаргі па хуткай дапамозе? ------------------------- Як вы думаеце, для каго гэтыя правілы? 2.3.2. Не грубіянце, не хаміце, не абражайце, ня лайцеся. Пільнуйцеся правілаў сумленнага вядзеньня дыскусіі. 2.3.5. Унікайце катэгарычнасьці. Калі допіс грунтуецца на вашым уласным досьведзе альбо асабістым меркаваньні, не забудзьцеся гэта пазначыць. 2.3.6. Старайцеся быць пісьменнымі. Допісы з граматычнымі, артаграфічнымі, сынтаксычнымі памылкамі, якія абцяжарваюць успрыманьне тэксту, за выняткам выразнай стылізацыі, трасянкі, могуць быць не прынятыя да публікацыі.
0
Партызан / адказаць
06.10.2007 / 16:14
Некалькі пытаньняў т. Шрамко: Вас незадавальняе стан УПЦ КП, а стан УПЦ МП вас задавальнае? Хто, апрача РПЦ, вызнаў Амэрыканскую аўтакефалію? Канстанцінопаль абвясьціў Кіеўскую мітраполію сваёй кананічнай тэрыторыяй яшчэ ў лістападзе 1924 г. Чаму РПЦ не сышла з яе? Калі вас чытаеш, не пакідае думка, што вы гэніяльна хаваецце сваю адданасьць РПЦ і расейскай нацыянальнай ідэі пад прыгожыя фантыкі... Яшчэ раз паўтарюся: мова толькі адзін з элямэнтаў абрадавасьці. Вы ж нясеце цалкам чужынскі маскоўска-азіяцкі тып праваслаўя.
0
Українец / адказаць
06.10.2007 / 16:24
Архиєпископ УПЦ МП Павел: "Мы украинские переводы считаем неканоническими" Думки з приводу Вслід за секретарем Донецької міськради Левченком, який нібито зник після вчорашнього візиту до СБУ, припадок ненависті до української мови трапився з намісником Києво-Печерської Лаври архієпископом Павлом. Крім Господа, владика служить ще й Януковичу: він є депутатом Київської обласної Ради від Партії Регіонів. А ще архієпископ посів третє місце у рейтингу ворогів преси за бійку із журналісткою П'ятого каналу. А ще прокляв працівників музейного комплексу Верхньої Лаври, за те, що ті не віддають музеї монахам. Тепер, виявляється, владика Павло не любить української мови. В інтерв'ю "Известиям" він прямо дав знати, що для спілкування з Богом українська мова непридатна. Кореспондент архієпископа за мову, власне і не питав. На українську Павло накотився за власної ініціативи, як то кажуть ні сіло, ні впало: "Мы служим на старославянском языке, потому что украинские переводы считаем неканоническими. Все эти "слухавки", "штрикавки" и "порхавки" – как такие слова можно произносить в храме?" Прикрившись вивіскою Української православної церкви, українська філія РПЦ ось уже 15 років затято ігнорує українську мову. Очевидно, через політичну орієнтацію ієрархам цієї церкви й на думку не спадає перекладати духовну літературу українською. Слава Богу, на цій ниві добре попрацювала Українська Православна Церква Київського Патріархату. Протягом останніх років видано Біблію, Закон Божий, Житія Святих тощо. Службу Божу тут також правлять українською, частково – церковно-слов'янською. В проповіді вживають і російську – в залежності від регіону. Оскільки УПЦ МП не визнає Київського Патріархату, то вона не визнає і зроблених Патріархом Філаретом перекладів. Однак, будучи куди багатшою та заможнішою, сама могла б давно зробити "канонічні" переклади. Однак, з таким зневажливим ставленням до української мови, яке демонструє одна з перших осіб УПЦ МП, сподіватися на це не варто. Більше того, Павла дратує і поширення української поза межами Церкви. Потужного удару по психіці владики завдав... Микола Томенко. Павло десь дізнався і поділився звісткою з "Известиями", ніби Томенко "держит Институт по переводу книг Пушкина на украинский язык". Можливо, владика Павло вважає, що Пушкін не вартий того, щоб перекладати його українською. Добре, що Максим Рильський впорався з цією роботою ще до народження Павла, і тому церковна інквізиція не встигла йому завадити. Бо Павло так і каже: "Я считаю, что я не вправе коверкать язык Кирилла и Мефодия, которые нам дали азбуку и научили грамоте". От така у нас Українська православна церква. А ще вона дуже дратується, коли до неї додають "Московського патріархату". Джерело: Олег МЄДВЄДЄВ, «Українська правда" http://www.cerkva.info/2007/10/04/lebid.html
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
06.10.2007 / 16:54
Да Новы Справа не не ў русіфікацыі. Уласна русіфікацыяй ніхто ў прынцыпе не займаецца. Іншая справа, што можна больш было даць для пэрспэктыў беларусізацыі. Не займацца ні тым, ні тым, але даць магчымасьць тым, хто жадае маліцца на сваёй мове, рабіць гэта свабодна і натуральна. Не заганяючы ў рэзэрвацыю Петра-Паўлаўскага сабору. Пра што я ўжо пісаў. Да Стойце ў свабодзе Можа што і прысутнічае, але пакуль я не казаў, што “хрысьціяне мусяць залежаць ад акупацыйных цэнтраў у Маскве,або яшчэ дзесьці”. Я яшчэ буду пісаць пра аўтакефалію – тады паразмаўляем. Пакуль я толькі сказаў, што рабіць такую незалежнасьць трэба ня з тымі матывамі, якія часта пануюць у прыхільнікаў незалежнасьці. Тым больш, што такіх прыхільнікаў пакуль нашмат больш сярод людзей, далёкіх ад царквы, а таму і разуменьня яе жыцьця і яе патрэбаў. Дарэчы.. Калі пад “маскоўскай агентурай” Вы маеце на ўвазе ПЦ, так можаце мне верыць альбо не, але за 13 гадоў служэньня сьвятаром я не атрымаў ні воднага “заданьня” нешта буфэрызаваць ці не буфэраваць) І яшчэ цікава – Вы ўзгадваеце пра выхадцаў з “бізантыйскай Украіны”, маючы на ўвазе мае ўкраінскае паходжаньне? Гэта было б вельмі прыкольна – ніколі яшчэ такога ня чуў. ) Да Гарлівы Прычына расколу ня ў гэтым пытаньні. Каталіцкая царква стала ўводзіць новыя дагматы, напрыклад – “філіокве”, і павялічваць ўладу і ролю Папы, які ў рэшце рэшт заявіў свае прыцязаньні на непасрэднае кіраваньне ўсім хрысьціянскім мірам. Ён нізлажыў патрыярха Фоція, хаця ня меў на гэта права. Спрэчка была па лінніі падпарадкоўвацца Папе ці мець самастойнае кіраваньне, а зусім не па лініі – Папе ці імпэратару. Напрыклад, на працягу канфлікту не заўсёды імпэратар падтрымліваў патрыярха. . Да нацыяналіст Я напісаў, што Царква мае толькі адзін абавязак – выратаваньне людзей. Больш ніякіх. Іншая справа, што на шляху гэтай вялікай задачы між іншым, паколькі ўсё зьвязана ў жыцьці, трэба вырашаць і нейкія іншыя пытаньні. Напрыклад, каб распаўсюджваць Слова Божае, трэба каб людзі маглі яго чытаць. Таму царква займалася асьветніцтвам. Водгук на жаданьне чуць мову на беларускай ці расейскай мове – гэта таксама пытаньне, ад якога залежыць пропаведзь Эвангельля. Таму яго трэба вырашаць. Але зыходзіць трэба менавіта з гэтых, унутраніх, патрэбаў, а не з вонкавых, сьвецкіх.
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
06.10.2007 / 17:18
Да Партызан *Вас незадавальняе стан УПЦ КП, а стан УПЦ МП вас задавальнае?* Не, не задавальняе. Але калі нехта выстаўляе сябе ў якасьці альтэрнатывы, ён хоцб неяк жа вінны выглядаць лепш і даваць нейкую надзею? А на самой справе па многім накірункам справы ў УПЦ КП яшчэ горш, чым у УПЦ МП. справа ў тым, але які сэнс мяняць шыла на мыла? *Хто, апрача РПЦ, вызнаў Амэрыканскую аўтакефалію?* Хто прызнаў, хто не прызнаў. Зразумела нацыянальныя цэрквы перапужаліся за страту сваіх дыяспараў,. А Канстантынопальскі патрыярх тым больш, бо ён навогул толькі і жыве дыяспарай. Але ж гэта ўсё праявы менавіта таго ж філятызму. Але, прымецьце, ніхто не адказвае Амэрыканскай царкве ў кананічнасьці. Сумесна служаць і гэтак далей. А вось скажыце, калі так, хто прызнаў УПЦ КП? *Канстанцінопаль абвясьціў Кіеўскую мітраполію сваёй кананічнай тэрыторыяй яшчэ ў лістападзе 1924 г. Чаму РПЦ не сышла з яе?) Пытаньне “кананічнай тэрыторыі” вельмі туманнае. І, зразумела, павінна вырашацца сумеесна неяк, а не так, што нехта абвесьціў, а іншы адразу зышоў. Канстантынопаль хоць і першы, але сярод роўных. Гэта не Папа. *Калі вас чытаеш, не пакідае думка, што вы гэніяльна хаваецце сваю адданасьць РПЦ і расейскай нацыянальнай ідэі пад прыгожыя фантыкі...* Дзякуй за “геніяльнасьць”. Хоць у чымсьці я крут)) Так хаваю, што сама РПЦ не замеціла і забараніла ў служэньні. На вуха: “Гэта ж спэцыяльна, каб стварыць добрую легенду для майго шпіёнства… Але, зразумела, паміж намі..”. *Яшчэ раз паўтарюся: мова толькі адзін з элямэнтаў абрадавасьці. Вы ж нясеце цалкам чужынскі маскоўска-азіяцкі тып праваслаўя.* Гэта найбольш рацыянальнае з таго, што Вы сказалі. Я мяркую аб гэтым яшчэ паразмаўляць. Слядзіце за блогам))
0
alexanderburakov / адказаць
06.10.2007 / 18:40
Падаецца, вядзецца размова праваслаўных атэістаў з праваслаўным ідэолагам. Ёсьць файны Кальвінскі прынцып Sola Scriptura!!! Усё астатняе - чалавечы фактар. І папЫ (бацюшкі) і ксяндзы (= папЫ) - займаюцца падаваньнем фактаў, грунтуючыся на ўласных густах, і кіруючыся сваімі інтарэсамі. Трэба самім чытаць Эвангельле!!! Пажадана штодзённа. А ўсіх астатніх слухаць, як радыё - не падабаецца, дык выключы. Ісус Хрыстос заклікаў пакаяцца... а не абвяшчаць "Кіеўскую мітраполію сваёй кананічнай тэрыторыяй яшчэ ў лістападзе 1924 г."
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
06.10.2007 / 23:14
Да alexanderburakov У чымсьці Вы маеце рацыю, але такое адчуваньне, што радыё, якое Вы слухаеце, неяк усё больж збіваецца на папсовую хвалю, а выключыць яго Вы забываеце.
0
Новы / адказаць
07.10.2007 / 02:19
Чаму РПЦ успомніла пра дэмакратычнасць у адносінах мовы толькі цяпер ? Чаму яна не павярнулася тварам да беларускай мовы раней , калі русіфікацыя ні было такой моцнай ? Ускосна , ці напрамую РПЦ з'яўлялася рухавіком русіфікацыйнай машыны доўгі час. Цяпер яна заяўляе што хоча заўсёды быць разам з народам , якога сама дапамагала раней гвалтаваць.
0
alexanderburakov to Аляксандар Шрамко / адказаць
07.10.2007 / 15:38
Ведаеце, хутчэй наадварот. Спрабую жыць без радыё!
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
07.10.2007 / 19:27
да Новы Не зразумеў, каго Вы маеце на ўвазе пад РПЦ. Калі мяне, так я хоць і маю да яе дачыненьне, але афіцыйна яе пазыцыю не прэзэнтую) Я кажу толькі тое, што думаю сам і што павінна быць з майго пункту погляду. Што тычыцца павяртанья да беларускай мовы, то на самой справе як раз усё наадварот. Калі была такая дэмакратычная хваля ў дзяржаве да беларускасьці было больш прывабнае стаўленьне. Менавіта ў гэты час набрала сілу і беларускамоўнае брацтва пры Петрапаўлаўскім саборы. Было прынята Сінодам, што па жаданьню можна выконваць Таінствы на беларускай мове. Зараз гэта не тое што скасавана, але стаўленьне больш халадное. Ну таксама, як навогул у краіне.
0
Burbalka / адказаць
07.10.2007 / 22:42
Айцец, я б на тваім месцы ўжо ня вытрывала :-)
0
Партызан / адказаць
09.10.2007 / 14:58
Які сэнс мяняць шыла на мыла? Сапраўды, беларусам аніякага сэнсу, бо стаўленьня да беларускай мовы ў УПЦ Кп ня шмат лепш чым у РПЦ. Проста гэта абгорнута ў больш прыгожыя "фантыкі". Тым больш, што і ЎПЦ КП не павяртаецца да сапраўднай украінскай абрадавасьці альбо, калі Вам так лепей, Кіеўскай Царквы. Яшчэ адно - давайце палдзелім дзяржаўнае служэньня РПЦ з царкоўным. Як адзін з інструмэнтаў дзяржаўнага апарату ў Расейскай імпэрыі і імпэрыі Савецкай, а таксама ў сучаснай Расеі, РПЦ праводзіць дзяржаўную палоітыку. Менавіта супраць гэтай палітыкі "расейскага імпэрыялізму і шавінізму" выступаюць сьвядомыя беларусы і ўкраінцы. Богаслужбовай мовай у РПЦ ёсьць царкоўнаславянская маскоўскага ўзрору. Але, падтрымаю апанэнтаў, да ІІ Ватыканскага сабору на ёй служылі і Грэка-католікі (ніхто на беларускай альбо ўкраінскай не служыў!!!), а рыма-католікі служылі на лацінскай (толькі асобныя малалітвы дапускаліся на нацыянальных мовах і казаньня). Упершыню беларуская мова была дазволена ў богаслужбе мітрапалітам Дзіянісіям у 1924 г. (ПАПЦ). А службы напраўду па беларуску адбываліся ў Пінскай (Палесскай япархіі) і Варшаве. Ва ўсіх іншых месцах служылі па царкоўнаславянску. Тое ж самае адбывалася і ў БАПЦ да канца 70-х гадоў ХХ ст. Там толькі малебны і некаторыя таямніцы зьдзясьняліся па беларуску, а ўсё іншае - па царкоўнаславянску.Праўда, у некаторых парахфіях у Ангельшчыне і Аўстраліі ўжываліся г-каталіцкія пераклады з невялікімі зьменамі. Калі казаць аб Беларускам Праваслаўі патрэбна разглядаць не толькі падпарадкаваньня, а і богаслужбовы аспект. У тэкстах беларускіх праваслаўных літургіконах вы не знойдзеце трапара трэцяй гадзіны, альбо - памянаньня Кіеўскага князя Ўладзіміра. Апошняе заўважалі і расейкія праваслаўныя дасьледчыкі ХІХ ст. Дарэчы, праф. Осіпаў, гэта таксама адзначае распавядая ў адной злекцый аб "заходне-рускай" абрадавасьці. Таму, асабіста я, прытрымліваюся думкі, што нам патрэбна менавіта БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎЕ ня толькі па мове, а і па абрадавасьці. Адносна кананічнасьці пытаньня няма: мы ёсьць пакуль Кіеўская мітраполія Канстанцінопальскага патрыярхату і памесны статус мусім прасіць у Канстанцінопаля.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера