Знайсці
27.11.2013 / 14:351РусŁacБел

Velcom павысіў кошт паслуг сувязі

Мабільны аператар velcom 27 лістапада павысіў кошт паслуг сувязі. Карэкціроўка кошту зроблена з улікам дасягнутага з пачатку гэтага года ўзроўню інфляцыі. Рост сярэдняга рахунку складзе 7%.

У тарыфных планах, прызначаных для фізічных асоб, змяняецца абаненцкая плата, кошт перадачы даных звыш аб'ёмаў, уключаных у інтэрнэт-пакеты і тарыфныя планы, SMS і MMS, нацыянальных і міжнародных званкоў, відэазванкоў, паслуг роўмінгу, разавых і дадатковых паслуг, у тым ліку тых, што аказваюцца ў партнёрстве з кантэнт-правайдарамі.

У асноўных тарыфных планах, прызначаных для юрыдычных асоб, зменены тарыфы на відэазванкі, паслугі роўмінгу, разавыя і дадатковыя паслугі, у тым ліку тыя, якія аказваюцца ў партнёрстве з кантэнт-правайдарамі. У спецыяльных тарыфных планах юрыдычных асоб змяняюцца тарыфы на міжнародныя званкі, а таксама SMS і MMS.

Змены не закрануць штомесячныя плацяжы за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку. Абаненцкая плата і кошт міжнародных выклікаў тарыфных планаў «Бізнес+», BUSINESS.PRO, BUSINESS.PRO.WEB, «BUSINESS.PRO.Плацінавы» захоўваюцца на ранейшым узроўні.

Таксама без зменаў застаецца абаненцкая плата ўсіх інтэрнэт-тарыфных планаў і пакетаў інтэрнэт-трафіку, абаненцкая плата і кошт галасавых выклікаў тарыфнага плана «Сацыяльны». У большасці тарыфных планаў, прызначаных для юрыдычных асоб, кошт нацыянальных і міжнародных выклікаў, паслуг «Паўза» і «Змена любімага нумару», а таксама SMS і MMS не змяняецца.

Змены на закранулі тарыфныя планы лінейкі «Прывітанне» і ТП «Сувязь без абавязацельстваў».

З новымі цэнамі на паслугі сувязі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце кампаніі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930