Знайсці
26.11.2013 / 12:062РусŁacБел

Сімулятар смаку: дранікі можна будзе паслаць па электроннай пошце

Магчыма, неўзабаве вы зможаце пакаштаваць любімую страву праз «Скайп» ці запосціць яе на сваю старонку ў «Фэйсбуку».

Надзею на віртуальную кулінарыю дае сімулятар смаку, распрацаваны групай даследчыкаў з Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура пад кіраўніцтвам Німеша Ранасінгхе, піша New Scientist

Навукоўцы вырашылі падмануць мозг з дапамогай срэбранага электрода, які прыкладваецца да языка і праз пераменлівае напружанне і тэмпературу мадулюе адзін з пяці асноўных смакаў — салодкі, кіслы, горкі, салёны і ўмамі.

Пакуль доследны сімулятар смаку ўяўляе сабою даволі грувасткую прыладу, аднак распрацоўшчыкі вераць, што яе можна будзе зменшыць і камфортна змяшчаць у роце.

Калі атрымаецца ўдасканаліць сімулятар смаку і навучыць яго перадаваць складаныя смакі, ён знойдзе шырокае прымяненне ў дапаўненні віртуальнай рэальнасці. Напрыклад, тэлегледачы змогуць адчуць смак стравы, прыгатаванай на кулінарным тэлешоу.

Аднак імітацыя нават простага салодкага смаку можа стаць карыснай для дыябетыкаў. Ранасінгхе таксама ўпэўнены, што хворым на анкалогію яго сімулятар спатрэбіцца для аднаўлення прытупленай хіміатэрапіяй чуллівасці смочкаў языка.

Ранасінгхе і яго калегі паралельна з сімулятарам смаку распрацоўваюць «лічбавы ледзянец» і таксама працуюць над пратаколам перадачы смаку праз інтэрнэт Taste Over IP.

Кірыла Хілько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930