Знайсці
28.10.2013 / 19:031РусŁacБел

У лістападзе velcom падыме цэны на паслугі сувязі

З улікам запланаваных змен рост сярэдняга рахунку складзе 7%.

З 27 лістапада 2013, улічваючы дасягнуты з пачатку гэтага года ўзроўня інфляцыі, будзе праведзена карэкціроўка цэнаў паслуг сувязі velcom (акрамя тарыфных планаў лінейкі ПРЫВІТАННЕ і тарыфнага плану «Сувязь без абавязальніцтваў»), паведамляецца на сайце аператара.

У тарыфных планах, прызначаных для фізічных асоб, змяняецца абаненцкая плата, цанат трафіку перадачы дадзеных звыш аб'ёмаў, уключаных у інтэрнэт-пакеты і тарыфныя планы, SMS і MMS, нацыянальных і міжнародных тэлефанаванняў, відэатэлефанаванняў, паслугамі роўмінгу, разавых і дадатковых паслуг, у тым ліку тых, што аказваюцца ў партнёрстве з кантэнт-правайдэрамі.

У асноўных тарыфных планах, прызначаных для юрыдычных асоб, будуць зменены тарыфы на відэатэлефанаванні, паслугі роўмінгу, разавыя і дадатковыя паслугі, у тым ліку тыя, што аказваюцца ў партнёрстве з кантэнт-правайдэрамі.

У спецыяльных тарыфных планах юрыдычных асобаў зменяцца тарыфы на міжнародныя тэлефанаванні, а таксама SMS і MMS. Змены не закрануць штомесячныя плацяжы за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку.

Абаненцкая плата і кошт міжнародных выклікаў тарыфных планаў «Бізнес+», «BUSINESS.PRO», «BUSINESS.PRO.WEB», «BUSINESS.PRO.Плацінавы» захоўваюцца на ранейшым узроўні.

Таксама без змен застаецца абаненцкая плата ўсіх інтэрнэт-тарыфных планаў і пакетаў інтэрнэт-трафіку, абаненцкая плата і кошт галасавых выклікаў тарыфнага плану «Сацыяльны».

У большасці тарыфных планаў, прызначаных для юрыдычных асоб, цана нацыянальных і міжнародных выклікаў, паслуг «Паўза» і «Змена любімага нумара», а таксама SMS і MMS не змяняецца.

З новымі цэнамі на паслугі сувязі можна будзе азнаёміцца з 27 лістапада 2013 на сайце velcom.by, а таксама па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411 (кругласутачна, тэлефанаванні з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom без спагнання аплаты) або 150 (тэленфанаванне платнае).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031