Знайсці
22.10.2013 / 10:581РусŁacБел

Nokia прэзентавала танныя смартфоны лінейкі Asha і флагманскі Lumia 1520

Фінская кампанія Nokia анансавала свае новыя смартфоны. Як паведамляе The Next Web, брэнд прэзентаваў тры прылады лінейкі Asha і флагманскі Lumia 1520. Прэзентацыя праходзіла ў Абу-Дабі (ААЭ).

Бюджэтныя смартфоны серыі Asha з'явяцца ў продажы ў чацвёртым квартале. Яны будуць прадстаўлены ў некалькіх каляровых рашэннях, у тым ліку ў чырвоным, зялёным і жоўтым.

Asha 500 абсталявана 2,8-цалевым экранам і 2-мегапіксельнай камерай. Заяўленая распрацоўшчыкам цана смартфона складае $69.

Asha 502 абсталявана 3-цалевым экранам, 5-мегапіксельнай камерай і LED-успышкай. Яна будзе каштаваць ад $89.

Asha 503 абсталявана 3-цалевым дысплеем, 5-мегапіксельнай камерай, LED-успышкай. Смартфон падтрымлівае злучэнне 3,5G. Рэкамендаваная Nokia цана складае $99.

Што тычыцца Lumia 1520, то гэты флагманскі смартфон абсталяваны 6-цалевым дысплеем, чатырох'ядравым працэсарам Qualcomm Snapdragon 800, 20-мегапіксельнай камерай, 2 Гб аператыўнай і 32 Гб унутранай памяці. Працуе прылада на Windows Phone 8. Паведамляецца, што каштаваць будзе ад $738.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930