Знайсці
12.10.2013 / 18:5961РусŁacБел

Лаўрэатамі прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі сталі Лісейчыкаў, Запрудскі, Лашук і Шэлест

Асаблівасцю ІІІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі стала заснаваная сёлета прэмія аўтару найлепшай навуковай публікацыі.

Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства) і гісторыя.

Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю па гісторыі атрымаў Дзяніс Лісейчыкаў за манаграфію «Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.». Прэмію ўручаў Алесь Смалянчук. 

Прэмію за анйлепшую публікацыю па гуманітарных навуках атрымаў Ігар Запрудскі за зборнік артыкулаў «Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст.». Уручаў прэмію прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Курт Вулхайзер. 

Найлепшай працай па сацыяльных і палітычных навуках стаў тэкст Ірыны Лашук і Аксаны Шэлест «Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практык беларускіх палякаў». Прэмію ўручаў Андрэй Казакевіч.

У гэтым годзе цырымонію праводзілі Аляксей Ластоўскі і Ігар Бабкоў. Пераможцы атрымалі ганаровую грамату, крышталёвую статуэтку і грашовы прыз. Яго памер не разгалошваецца, аднак вядоўцы цырымоніі паведамілі, што «гэта дастаткова значная сума, асабліва для даследчыка з Беларусі». 

Кірыла Хілько, Каўнас

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера