Знайсці
04.10.2013 / 14:37РусŁacБел

Стала вядома сапраўднае імя Siri

Стала вядома імя актрысы, што агучыла амерыканскі галасавы памочнік Siri.

Як паведамляе CNN, гэта С'юзан Бенэт. Кампанія Apple ніколі не раскрывала асобу Бенэт, але сцвярджаецца, што голасам Siri з'яўляецца менавіта яна.

Siri была прадстаўлена публіцы 4 кастрычніка 2011 разам з выхадам iPhone 4S.

Як прызналася Бенэт, некаторыя людзі могуць проста чытаць свой тэкст гадзіну за гадзінай, а ёй у нейкія моманты станавілася сумна.

«Гэта адна з прычын, па якой часам можа здацца, што ў Siri ёсць нейкі пункт гледжання. Такія аўдыёролікі, верагодна, былі запісаныя ў апошнія 15 хвілін чатырохгадзіннай сесіі», — пажартавала актрыса.

Першапачаткова Бенэт не ведала, у якім менавіта праекце будзе выкарыстаны яе голас.

Пасля выхаду iPhone 4S знаёмыя актрысы пачалі цікавіцца, ці не яна агучыла Siri, аднак афіцыйна аб працы Бенэт для Apple ніколі не паведамлялася.

У Apple ад каментароў адмовіліся.

gazeta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера