Знайсці
05.08.2013 / 11:015РусŁacБел

Смартфоны з сістэмай Android аказаліся найбольш ўразлівыя для вірусаў

Смартфоны, якія працуюць на аперацыйнай сістэме Android, найбольш схільныя да хакерскіх і вірусных нападаў. Да такой высновы прыйшла служба Tencent Mobile Security Laboratory, якая займаецца пытаннямі бяспекі мабільных сетак у КНР.

Яе эксперты папярэдзілі, што пагроза заражэння адбываецца пры запампоўцы бясплатных, звычайна неліцэнзійных дадаткаў, у якія «трапляюць» шкоднасныя праграмы. Пры актывізацыі яны здольныя рассылаць спам (несанкцыянаваную рэкламу) і красці асабістыя звесткі карыстальніка.

Паводле звестак кампаніі, у першай палове гэтага года нашэсцю рознага роду вірусаў у Кітаі падвергліся 43 млн смартфонаў, з якіх больш за 38 млн працавалі на сістэме Android.
За гэты перыяд спецыялісты Tencent выявілі больш за 316 тыс. разнавіднасцяў шкоднасных праграм. З іх 303 тыс. — прыжываліся на Android. У параўнанні з аналагічным паказчыкам мінулага года колькасць такіх нападаў узрасла амаль у 8 разоў, адзначаецца ў даследаванні.

Як сцвярджае кітайскі эксперт Лю Чжаохуа, многія распрацоўшчыкі дадаткаў для смартфонаў нават спецыяльна кааперуюцца са стваральнікамі праграм для спаму, каб атрымаць дадатковыя дывідэнды на бурным рынку мабільных сетак.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930