Знайсці
01.08.2013 / 10:227РусŁacБел

Сноўдэн расказаў пра яшчэ адну сакрэтную праграму ЗША

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці аб працы Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША.

Іх апублікавала брытанская газета Guardian.

Паводле канфідэнцыйнай інфармацыі, прадстаўленай былым супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам, гаворка ідзе пра звышсакрэтную праграму XKeyscore — XKS — інструмент АНБ, які дазваляе амерыканскім спецслужбам вывучаць «амаль усе дзеянні любога карыстальніка інтэрнэту».

Праграма, як сцвярджаецца, дае магчымасць амерыканскім сілавікам шукаць па базах дадзеных звесткі «найшырэйшага маштабу» аб інтэрнэт-актыўнасці таго ці іншага чалавека. Пры гэтым аналітыкам АНБ «не патрабуецца атрымліваць папярэдні дазвол» на пошук праз гэтую праграму.

XKeyscore збірае змесціва электроннай пошты і перапіскі абранага карыстальніка ў чатах, дадзеныя пра яго дзеянні ў сацыяльных сетках і гісторыю прагледжаных старонак у інтэрнэце, а таксама «метаінфармацыю» (важныя дэталі, якія апісваюць, каму, як і пры якіх умовах былі перададзеныя адпаведныя дадзеныя).

У матэрыялах, якія выкарыстоўваюцца АНБ для падрыхтоўкі сваіх спецыялістаў, пазначана, што праграма мае «самы шырокі ахоп» сярод усіх наяўных у агенцтва сродкаў збору разведдадзеных у інтэрнэце. Пры гэтым базы дадзеных спецслужбы адкрытыя для любога ўладальніка доступу да XKeyscore — патрабуецца толькі запоўніць нескладаную форму запыту, даўшы агульнае абгрунтаванне для правядзення даследавання. Яно не праглядаецца і не зацвярджаецца ні судовымі органамі, ні іншымі супрацоўнікамі АНБ. Дадзены інструмент можа выкарыстоўвацца аналітыкамі спецслужбаў ЗША і для бесперапыннага сачэння за інтэрнэт-актыўнасцю чалавека ў рэжыме рэальнага часу.

Па законе АНБ абавязаная атрымліваць персаніфікаваны ордар у выпадку, калі аб’ект сачэння — «чалавек у ЗША». Тым не менш XKeyscore дазваляе весці шырокамаштабнае назіранне і за амерыканцамі, не атрымліваючы ордара і грунтуючыся толькі на тэхнічнай ідэнтыфікавальнай інфармацыі, калі аналітыку вядомы, да прыкладу, адрас электроннай пошты аб’екта або IP-адрас прылады, якая выкарыстоўваецца ім для доступу ў інтэрнэт.

Пошук аб’екта праз XKeyscore магчымы па такіх дадзеных, як імя чалавека, яго нумар тэлефона, IP-адрас яго камп’ютара ці пераноснай прылады, ключавыя словы або мовы, выкарыстаныя падчас працы ў інтэрнэце, і гэтак далей. У дакументах АНБ сцвярджаецца, што да 2008 года XKeyscore дапамог затрымаць 300 тэрарыстаў на аснове атрыманай інфармацыі.

У чэрвені гэтага года Эдвард Сноўдэн ужо расказаў СМІ пра тое, як ЗША праслухоўвалі тэлефонныя размовы і мелі доступ да сервераў найбуйнейшых кампаній па ўсім свеце. Гэта стала найбуйнейшай уцечкай разведдадзеных у амерыканскай гісторыі.

charter97.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера