Знайсці
31.07.2013 / 14:4316РусŁacБел

Шкарпэткі з сандалямі прызналі галоўным модным непаразуменнем усіх часоў

Спалучэнне шкарпэтак і сандаляў было прызнана галоўным непаразуменнем у гардэробе усіх часоў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сеткай брытанскіх супермаркетаў Debenhams. Колькі менавіта адсоткаў рэспандэнтаў назвалі шкарпэткі з сандалямі галоўным модным правалам, не ўдакладняецца.

Каментуючы вынікі апытання, прадстаўнік універмагаў заявіў, што нягледзячы на тое, што не так даўно шкарпэткі і сандалі апынуліся на модных подыумах (не так даўно некалькі модных дамоў, у тым ліку Christian Dior і Chanel уключылі гэты ансамбль у свае калекцыі), людзям гэта спалучэнне ўсё роўна не падабаецца.

«Быць можа, яны добра глядзяцца на модным паказе, але не ў жыцці», — заявіў ён.

Другое месца ў антытопе занялі мужчынскія чаравікі на платформе, а трэцяе — занадта нізка спушчаныя з лініі таліі штаны.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера