Знайсці
26.07.2013 / 01:062РусŁacБел

Расійскіх хакераў судзяць за самую буйную афёру ў гісторыі ЗША

Чацвёра расійцаў і грамадзянін Украіны абвінавачваюцца ў масавым камп’ютарным узломе.

Абвінавачаныя арганізавалі найбуйнейшую хакерскую афёру ў гісторыі ЗША. За сем гадоў яны выкралі і прадалі інфармацыю пра 160 мільёнаў крэдытных картак. Агульная сума шкоды ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў.

Уладзімір Дрынкман і Аляксандр Калінін, як мяркуе следства, займаліся непасрэдна пранікненнем у базы дадзеных і абароненыя сеткі, Раман Котаў спецыялізаваўся на захаванні інфармацыі пасля атрымання доступу да яе, Міхаіл Рыцікаў забяспечваў ананімнасць і ліквідаваў сляды ўзломаў, а Дзмітрый Смільянец прадаваў інфармацыю.

У ліку кампаній, якія пацярпелі ад дзеянняў махляроў, аказаліся, у прыватнасці, амерыканская электронная біржа NASDAQ, японска-амерыканская гандлёвая сетка 7-Eleven Inc, французская сетка супермаркетаў Carrefour і іншыя буйныя прадпрыемствы. Узломы ажыццяўляліся на серверах, што былі размешчаныя ў многіх краінах, сярод якіх ЗША, Латвія, Нідэрланды, Багамскія выспы, Украіна, Панама і Германія.

Доказы абвінавачвання ў асноўным будуюцца на матэрыялах справы Альберта Гансалеса, які ў 2010 годзе атрымаў 20-гадовы турэмны тэрмін. У справе расійскіх хакераў ён фігуруе як саўдзельнік, абвінавачванне якому яшчэ не выстаўленае.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930