Знайсці
23.07.2013 / 18:071РусŁacБел

Навукоўцы вырасцілі расліну, якая выяўляе супрацьпяхотныя міны

Навукоўцы з дацкай біятэхналагічнай кампаніі Aresa Biodetection вывелі спецыяльны генетычна-мадыфікаваны сорт невялікіх кветак арабідопсіс, якія змогуць дапамагчы ідэнтыфікаваць месцазнаходжанне супрацьпяхотных мінаў, усталяваных пад зямлёю,
паведамляе часопіс Nature.

«Супрацьмінны» арабідопсіс ад Aresa Biodetection вельмі чуллівы да дыяксіду азоту — газу, які ўтвараецца пры разлажэнні міны пад зямлёй.

Пры павышанай канцэнтрацыі гэтага газу ў глебе, зялёнае лісце і сцябло расліны становіцца чырвоным, пазначаючы тым самым месца, дзе закапаная міна.
Насенне арабідопсісу можна бяспечна высяваць з самалётаў, а каб прадухіліць стыхійнае распаўсюджванне генна-мадыфікаванай расліны, навукоўцы выдалілі з яе ген, адказны за рост, і каб размнажацца, ГМ-арабідопсіс патрабуе адмысловае ўгнаенне.

У свеце, па розных ацэнках, налічваецца больш за 100 мільёнаў усталяваных супрацьпяхотных мінаў.
Арабідопсіс, які расце ў Еўропе, Азіі і на поўначы Афрыкі, выглядае перспектыўным сродкам для адшукання боепрыпасаў на мінных палях. Аднак пакуль самі распрацоўшчыкі генетычна-мадыфікаванага сорту не ўпэўненыя, ці будзе расліна насамрэч эфектыўнай у рэальных умовах, бо яшчэ невядома, колькі трэба дыяксіду азоту, каб арабідопсіс пачырванеў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930