Знайсці
06.07.2013 / 21:337РусŁacБел

СТВ не паказаў фінал конкурсу «Міс Мінск-2013»

Тэлеканал СТВ зняў трансляцыю фінальнага шоу конкурсу «Міс Мінск-2013». Конкурс, які абыйшоўся ў 230 тысяч даляраў, павінен быў транслявацца 6 ліпеня ў 20.10. Замест яго тэлеканал паказаў канцэрт «Алег Молчан збірае сяброў».

Нагадаем, самая прыгожая дзяўчына Мінска была абраная 27 чэрвеня. Карона пераможцы дасталася 21-гадовай студэнтцы БДЭУ Яне Канцавенка. Адразу пасля гэтага ў інтэрнэце з’явіліся яе адкрытыя фота эратычнага характару. Высветлілася таксама, што некалькі іншых фіналістак конкурсу працуюць у сталічных начных клубах стрыптызёркамі і go-go-танцоркамі.

Да гэтага часу ніхто з арганізатараў конкурсу — а гэта тэлеканал СТВ, Мінгарвыканкам і Нацыянальная школа прыгажосці — афіцыйна не пракаментаваў скандал.
На днях у інтэрнэце быў размешчаны відэаролік з кастынгу конкурсу, з якога вынікае: арганізатары ведалі, што некаторыя якія прайшлі ў фінал дзяўчыны зарабляюць эратычнымі танцамі, і нават прасілі іх выканаць адзін з такіх танцаў падчас адбору.

Паводле БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930