Знайсці
04.07.2013 / 13:357РусŁacБел

СТВ такі пакажа фінал скандальнага конкурсу «Міс Мінск — 2013»?

Праграма тэлеканала СТВ на 6 ліпеня, у якой запланавана трансляцыя фінальнага шоу конкурсу «Міс Мінск — 2013», застаецца без зменаў, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар канала Анастасія Савіцкая. «Я каментаваць нічога не буду, — сказала прэс-сакратар. — Праграма СТВ не змянілася».

Раней розныя крыніцы ў інтэрнэце паведамілі, што трансляцыя фінальнага шоу можа быць знята з праграмы ў сувязі са скандалам, які здарыўся пасля конкурсу. У інтэрнэце растыражаваны пікантныя фота пераможніцы конкурсу Яны Канцавенкі. Як вынікае з інфармацыі, размешчанай у сацыяльных сетках, другая віцэ-міс Наталля Башура працуе go-go-танцоўшчыцай, а ўладальніца тытула «Міс дружба» Кацярына Войтус — стрыптызёршай.

Савіцкая адмовілася адказваць і на пытанне, згодна з якімі правіламі праходзіў адбор на конкурс «Міс Мінск — 2013», а таксама ці было ў іх, як у правілах правядзення нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь», вызначана, што да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца асобы, якія маюць дачынення да фотавідэаматэрыялаў эратычнага або парнаграфічнага характару.

«Я пакідаю сітуацыю без каментарыяў. Такая пазіцыя», — сказала прэс-сакратар СТВ.

Размешчанае ў інтэрнэце відэа кастынгу дазваляе зрабіць выснову: арганізатары конкурсу ведалі, што дзяўчаты, якія прайшлі ў фінал, зарабляюць эратычнымі танцамі.

Алена Спасюк, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930