Знайсці
26.06.2013 / 12:447РусŁacБел

Чаму Сноўдэн прасіў наведнікаў скласці мабільнікі ў лядоўню

Сустракаючыся з адвакатамі нядзельным вечарам у сваім гатэльным нумары ў Ганконгу, былы тэхнічны супрацоўнік АНБ Эдвард Сноўдэн папрасіў наведнікаў скласці мабільнікі ў лядоўню.

Чаму ён гэта зрабіў? Адказ зусім не ва ўздзеянні тэмпературы, як нехта можа падумаць. Насамрэч нават няважна, працуе лядоўня ці не. Рэч у метале, з якога зроблены корпус.

«Што вам трэба, дык гэта блакаваць радыёсігнал і цалкам блакаваць гук, — тлумачыць Адам Харві, дызайнер і распрацоўшчык адзення і аксесуараў для абароны ад праслухоўвання. У тым ліку ён нядаўна выпусціў экранавальны чахол для смартфонаў OFF Pocket.

Корпус лядоўні зроблены з металу з тоўстым пластом ізалятара, так што ён патэнцыйна можа выконваць і тую, і другую функцыю, і ўсё роўна, якая ўнутры тэмпература.

Тоўстыя металічныя сценкі ствараюць электрамагнітны бар’ер для радыёхваляў, на ўзор клеткі Фарадэя.

Клетка Фарадэя — прылада, вынайдзеная ангельскім фізікам і хімікам Майклам Фарадэем у 1836 годзе для экранавання апаратуры ад вонкавых электрамагнітных палёў. Некаторыя лядоўні падыходзяць для такой жа задачы.

Адам Харві эксперыментаваў з рознымі прыборамі ў доме і знайшоў яшчэ адзін, які таксама эфектыўна экрануе радыёхвалі. Ім аказаўся шэйкер марціні з нержавеючай сталі.

Акрамя электрамагнітных хваляў лядоўня добра заглушае гук, хоць вытворцы не даюць такіх гарантый.

Больш надзейным рашэннем супраць праслухоўвання было б проста дастаць акумулятар з прылады. На жаль, апошнім часам усё больш папулярнымі робяцца прылады, з якіх проста так дастаць акумулятар немагчыма. У той жа час дамагчыся поўнага выключэння без вымання акумулятара ў іх таксама немагчыма, так што праслухоўванне ў «выключаным» стане застаецца рэальнай пагрозай.

xakep.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930