Знайсці
15.06.2013 / 14:541РусŁacБел

Facebook супрацоўнічаў з праваахоўнымі службамі ЗША

Інтэрнэт-кампанія Facebook заявіла, што амэрыканскія ўлады неаднаразова зьвярталіся да яе з просьбаю паведаміць асабістыя дадзеныя карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook.

Так, ў другой палове мінулага году ад прадстаўнікоў уладаў ЗША на фэдэральным і мясцовым узроўнях паступіла каля 10 тысячаў запытаў.

Кіраўніцтва кампаніі Facebook удакладняе, што запыты тычыліся дадзеных аб прыкладна 20 тысячах акаўнтаў. Справы тычыліся пошуку дзяцей.якія зьніклі, злачынцаў, якія хаваліся ад правасудзьдзя, а таксама рэчах, зьвязаных з нацыянальнай бясьпекай і пагрозамі тэрарызму.

Падкрэсьліваецца, што неабходная інфармацыя была перададзеная пасьля заключэньня спэцыяльнай дамовы.

Заява кампаніі Facebook была зробленая неўзабаве пасьля прызнаньняў Эдварда Сноўдэна, былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў аб сакрэтнай праграме ўраду ЗША па збору інфармацыі аб карыстальніках інтэрнэту і тэлефонных сеткаў у ЗША і іншых краінах.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930