Даслаць навіну
Знайсці
03.05.2013 / 20:38 7

«Млын моды — 2013»: паказ фінальных калекцый

Сёлета на фестывалі-конкурсе моды і фота «Млын моды» будуць паказаныя 110 калекцый беларускіх дызайнераў. Фестываль праходзіць у мінскім Палацы спорту 3—4 мая, а падрыхтоўка да яго пачалася яшчэ ў верасні 2012 года.

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі 3 мая загадчыца аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (НЦМТДіМ) Святлана Гнедзянок, першы этап конкурсу ўяўляў сабой адукацыйныя семінары, якія наведалі прыкладна 400 чалавек. У другім — эскізным — туры ўдзельнікі прадставілі на паперы больш як 300 уласных калекцый, пасля пашыву якіх былі адабраныя 250—270, што прайшлі ў трэці тур.

Паказ фінальных калекцый адбудзецца ў Палацы спорту 3 мая, журы будзе ацэньваць іх у дзвюх намінацыях: «Школа моды», у якой удзельнічаюць толькі навучэнцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, і «Майстар моды», удзел у якой могуць браць дызайнеры розных узростаў.

Таксама на фестывалі будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Фота», «Мадэль-дэбют фестывалю-конкурсу», «Найлепшая топ-мадэль фестывалю-конкурсу», «Міс (містар) мадэль Беларусі», «Майстар стылю».

Як паведаміла дырэктар НЦМТДіМ Надзея Васільчанка, журы выбярэ пераможцаў сёння вечарам, але іх імёны будуць названыя на цырымоніі ўзнагароджання 4 мая.

4 мая, акрамя ўзнагароджання пераможцаў, адбудзецца паказ найлепшых калекцый удзельнікаў фестывалю, паказ гасцявых калекцый, канцэрт з удзелам гуртоў «Стары Ольса», Drum Ecstasy, тэатра сучаснай харэаграфіі D.O.Z.SK.I, «вКубе», «Т(е)=Art», дома прыгажосці «Муссон». Таксама ў гэты дзень адбудзецца паказ калекцыі дабрачыннага праекта «Стыльны пачатак», якую на подыуме пакажуць дзеці з Мінскай абласной школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.

Відэа Андрэя Корсака, БелаПАН

0
цілібом / адказаць
04.05.2013 / 15:09
, а ў ва ўсіх гледачоў такія сур'ёзныя-сур'ёзныя фэйсы... быццам пасля зімы яшчэ адтаялі... .
0
Polka / адказаць
04.05.2013 / 17:12
Вo, пaкaзы мaды – зyciм cмeшнaя рэч. Выxoдзiць дзяўчынa aбo xлoпeц, iдзe рaшyчым крoкaм, твaр cyрёзны, iдзe быццaм нa вaйнy – дык рaптaм cпыняeццa i вяртaeццa, быццaм бы зaбыў, штo мeў рaбiць ;)
0
ээ / адказаць
04.05.2013 / 19:51
“рaптaм cпыняeццa i вяртaeццa, быццaм бы зaбыў, штo мeў рaбiць” – смешнае й трапнае апісАнне, але я такое пра страуса чула.. страус, праўда, можа не і вярнуцца – у яго самы-самы маленькі мозг..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31