Знайсці
08.04.2013 / 17:091РусŁacБел

Банк развіцця закупіць школьныя аўтобусы для вёскі, кіраваць імі будуць выключна жанчыны

Пра гэта ішла размова 8 красавіка ў час даклада Лукашэнку старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргея Румаса.

Лукашэнка даручыў Банку развіцця выканаць праект «Школьны аўтобус», які прадугледжвае цягам пяці гадоў поўнае рашэнне праблемы з забеспячэннем сельскіх населеных пунктаў транспартам для падвозу дзяцей у школу і назад.

Ужо сёлета банк прафінансуе куплю 60 аўтобусаў — па 10 для кожнай вобласці.
Па словах Румаса, Банк развіцця падыдзе да гэтага пытання комплексна, арганізаваўшы таксама курсы кіроўцаў аўтобусаў. Лукашэнка падтрымаў прапанову, каб кіроўцамі ў гэтым праекце былі выключна жанчыны, бо праблема жаночай занятасці ў вёсцы стаяць асабліва востра, і, акрамя таго, жанчыны як кіроўцы больш асцярожныя за мужчын, што вельмі важна пры перавозцы дзяцей.

Плануецца, што ўжо да канца года жоўтыя аўтобусы вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода будуць дастаўляць вясковых дзяцей з невялікіх населеных пунктаў у буйныя аграгарадкі, дзе ёсць школы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера